Паводле зьвестак Міністэрства сям’і, працы і сацыяльнай палітыкі Польшчы, на 1-е паўгодзьдзе мінулага году ў гэтай краіне зарэгістравалі 38901 працоўнага мігранта зь Беларусі. Зь іх 86% — мужчыны, 14% — жанчыны.
Большасьць працоўных мігрантаў уладкаваліся на працу ў Польшчы ва ўзросьце 25-34 гадоў. Найбольш беларусаў працуюць у сфэры будаўніцтва, такіх 14029 чалавек, найменш у сельскай гаспадарцы — 98 чалавек.
Найбольш папулярныя спэцыяльнасьці сярод беларусаў, якія афіцыйна працуюць у Польшчы:
- прамысловыя рабочыя(14559);
- рознарабочыя(10902);
- апэратары і мантажнікі (10349);
- офісныя работнікі (1291);
- тэхнічны пэрсанал (623);