Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Золатавалютныя рэзэрвы Беларусі перасталі расьці. Так і плянавалі


© Shutterstock
© Shutterstock

На 1 студзеня 2019 году золатавалютныя рэзэрвы Беларусі склалі 7,1576 млрд даляраў. Год таму было 7,3153 млрд. То значыць, за год рэзэрвы зьменшыліся на 2,15%. Так і задумана ўладамі, але ёсьць нюанс.

Паводле зьвестак Нацыянальнага банку Беларусі, золатавалютныя рэзэрвы засталіся ў амаль тых жа аб’ёмах, у якіх трымаюцца з канца 2017 году,— каля 7 млрд даляраў. Гэта вышэй за мінімальную мэту, што ставіў урад — ня менш за 6 млрд.

Больш за палову рэзэрваў (4,2 млрд) цяпер захоўваецца ў замежнай валюце, значная частка (1,9 млрд) у золаце. Прыблізна па паўмільярда прыходзіцца на спэцыяльныя правы пазычэньня (безнаяўныя плацёжныя сродкі МВФ, якія існуюць толькі як запісы на банкаўскіх рахунках) і іншыя актывы.

Рэзэрвы расьлі зь лютага 2016 году (тады было 4 млрд даляраў) па сьнежань 2017-га (7,4 млрд), далей цягам году вагаліся каля значэньня ў 7 млрд. Аб’ём рэзэрваў так і не дасягнуў піку 2012–2013 гадоў, калі тыя рэзэрвы дасягалі 8 млрд.

Прыблізна такі ж, як цяпер, аб’ём золатавалютных рэзэрваў — 7,1 млрд даляраў — Нацбанк чакае і на 1 студзеня 2020 году згодна «Асноўным напрамкам грашова-крэдытнай палітыкі», зацьверджаных Аляксандрам Лукашэнкам.

За 2018 год Беларусь сплаціла 5,7 млрд даляраў валютных абавязальніцтваў, але папаўняла рэзэрвы з падаткаў, мытаў і іншых плацяжоў у замежнай валюце, пакупкі валюты на ўнутрарым рынку, выпуску аблігацыяў.

Паводле Нацбанку, рэзэрвы ў сьнежні падтырмліваліся за кошт паступленьня ў бюджэт замежнай валюты, у тым ліку праз мыты ад нафты і нафтапрадуктаў — а з гэтым у бліжэйшай будучыні могуць узьнікнуць праблемы праз расейскі «падатковы манэўр».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG