Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бостане зноў выкінулі ў мора гарбату, як 245 гадоў таму


«Бостанскае чаяваньне», літаграфія 1846 году
«Бостанскае чаяваньне», літаграфія 1846 году

Злучаныя Штаты Амэрыкі 16 сьнежня адзначылі чарговую гадавіну Бостанскага чаяваньня — акцыі пратэсту 1773 году супраць «падаткаабкладаньня без прадстаўніцтва», падчас якой амэрыканскія каляністы выкінулі ў ваду кантэйнеры з прывезенай зь Вялікай Брытаніі гарбатай.

Гэтая падзея лічыцца паваротным момантам, які спрыяў амэрыканскай рэвалюцыі, расказвае «Голасу Амэрыкі» выканаўчы дырэктар музэю Бостанскага чаяваньня Шон Форд.

«Калі б Бостанскага чаяваньня не было, мы маглі б да гэтага часу быць брытанскай калёніяй, — адзначае ён. — Жыхары Бостану адважыліся пастаяць за сябе і былі гатовыя рызыкаваць жыцьцём, домам і дабрабытам дзеля ідэі, што грамадзяне гэтай краіны не павінны абкладацца падаткамі без прадстаўніцтва [ва ўладзе]».

Рэканструкцыю падзеяў 1773 году ладзіла музэй Бостанскага чаяваньня і царква Олд-Саўт-Мітынг-Хаўс. З усёй краіны ў Бостан прыслалі 40 кантэйнэраў ліставога чаю, каб іх выкінулі ў бухту. У сувязі з рэканструкцыяй ўвечары нядзелі нават перакрывалі вуліцы.

Удзельнікаў акцыі сярод іншых вітаў генэральны консул Вялікай Брытаніі ў Новай Англіі Гарыет Крос, які падкрэсьліў цяперашні (зусім іншы, чым 245 гадоў таму) характар стасункаў Злучаных Штатаў і Злучанага Каралеўства.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG