Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзярждэпартамэнт ЗША назваў асноўныя праблемы рэлігійнага жыцьця Беларусі


Ілюстрацыйнае фота. Каталіцкія вернікі Ашмян адзначаюць Вербную нядзелю, 2017 год
Ілюстрацыйнае фота. Каталіцкія вернікі Ашмян адзначаюць Вербную нядзелю, 2017 год

Дзяржаўны дэпартамэнт ЗША апублікаваў штогадовую справаздачу пра рэлігійную свабоду за 2017 год. Матэрыялы для справаздачы зьбіралі амбасады ЗША.

Што ў дакладзе?

Рэлігійныя свабоды ў Беларусі:

  1. Канстытуцыя гарантуе грамадзянам свабоду веравызнаньня.
  2. Беларуская праваслаўная царква мае прывілеяванае становішча.
    Візыт расейскага патрыярха Кірыла ў Менск, 13 кастрычніка
    Візыт расейскага патрыярха Кірыла ў Менск, 13 кастрычніка
  3. Зарэгістраваныя рэлігійныя групы мусяць узгадняць актыўнасьці па-за межамі сваіх памяшканьняў і атрымліваць дзяржаўны дазвол на імпарт і распаўсюд рэлігійнай літаратуры.
  4. Забараняецца дзейнасьць усіх незарэгістраваных рэлігійных супольнасьцяў. Рэлігійныя грамады, у тым ліку баптысцкія, працягваюць мець праблемы з рэгістрацыяй. Пратэстанты ды іншыя рэлігійныя меншасьці маюць праблемы з атрыманьнем памяшканьняў. Прадстаўнікі гэтых суполак сьцьвярджаюць, што замежныя місіянэры маюць цяжкасьці з атрыманьнем беларускай візы.
  5. Лідэры юдаізму працягваюць выказваць заклапочанасьць штогадовымі акцыямі БПЦ, зьвязанымі з забойствам нібыта габрэямі хлопчыка каля Заблудава ў 1690 годзе.

Дзе парушаюць рэлігійныя свабоды?

  1. Сыстэматычна рэлігійныя свабоды парушаюць у Мʼянме, Іране, Кітаі, Пакістане, Саудаўскай Арабіі, Паўночнай Карэі, Судане, Таджыкістане, Туркмэністане і Эрытрэі.
  2. Сурʼёзныя парушэньні дапускаюць у Расеі, Узбэкістане і на Каморскіх астравах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG