Савет міністраў Беларусі зьмяніў пастанову, у якой нармуюцца выдаткі на дзіцячае харчаваньне ў школах і дзіцячых садках. Яно падаражэе на 6–10%.
На 10% павялічваюцца грашовыя выдаткі на харчаваньне ва:
- установах дашкольнай адукацыі;
- цэнтрах карэкцыйна-разьвівальнай адукацыі і рэабілітацыі для дзяцей з 3- і 4-разовым харчаваньнем;
- агульнаадукацыйных установах адукацыі, дзе арганізавана 3–5-разовае харчаваньне.
У гэтых установах, а таксама на адукацыйных мерапрыемствах, харчаваньне будзе каштаваць 2,27–3,55 рубля.
На 7–8% павялічыліся грашовыя выдаткі на харчаваньне ў школах, гімназіях, ліцэях з працягласьцю знаходжаньня 9–10,5 гадзіны. Тут яно будзе каштаваць 3,43–5,48 рубля.
На 6% павялічыліся цэны на харчаваньне ў прафэсійна-тэхнічных установах адукацыі. Тут яно будзе каштаваць 4,16 рубля на дзень.