Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Порцыя ежы для вязьня СІЗА КДБ каштуе 1 даляр, міліцэйскі значак «За службу» — 7 даляраў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Супрацоўнікі МУС вырашылі набыць гамакі для перавозкі службовых сабак. Усяго хочуць купіць 519 штук і патраціць на гэта 66 тысяч даляраў. Гэта вынікае з тэндэра, разьмешчанага на сайце дзяржзакупак. Свабода паглядзела, што яшчэ набываюць сілавыя ведамствы і колькі пры гэтым трацяць на вязьняў.

Абед вязьня — 1 даляр

На трохразовае харчаваньне вязьняў СІЗА КДБ у Брэсцкай вобласьці трацяць 12 тысяч даляраў за год (12,5 тысячы порцый). Гэта вынікае з тэндэра, разьмешчанага на сайце дзяржзакупак.

Атрымліваецца, адна порцыя каштуе адзін даляр. Тры гады таму ў тым жа СІЗА трацілі 0,6 даляра на вязьня.

Рамонт асфальту каля вайскова-мэдыцынскага ўпраўленьня КДБ абыходзіцца даражэй — амаль 16 тысяч даляраў.

Перавоз сабачак — ня самае дарагое

Мадэрнізацыя сыстэмы супрацьпажарнай бясьпекі і сыстэмы эвакуацыі ў будынку паліклінікі МУС у Менску каштуе 214 тысяч даляраў. Гэта даражэй, чым набыць апарат МРТ у лякарню.

Адзін нагрудны значак «За службу» абыходзіцца дзяржаўнаму бюджэту ў 7 даляраў, а ўсяго такіх сёлета закупілі 1,5 тысячы.

Бягучы рамонт пад’язной дарогі да гадавальніка службовых сабак Дэпартамэнту аховы МУС каштуе 21 тысячу даляраў.

Суткі на Акрэсьціна — 12,25 рубля

Ілюстрацыйнае фота. Турма на Акрэсьціна
Ілюстрацыйнае фота. Турма на Акрэсьціна

​Адны суткі вязьня ў ізалятары Акрэсьціна каштуюць 12,25 рубля, ці палову базавай велічыні. Але сюды ўваходзіць ня толькі харчаваньне, але і кошт паслуг транспарту, набыцьцё прадметаў забесьпячэньня і расходных матэрыялаў.

На вязьняў таксама выдаюцца грошы зь бюджэту, нават крыху больш, чым плоцяць зьняволеныя. За ўсю суму на чалавека за дзень за кратамі можна пераначаваць у гостэле і тры разы паесьці фастфуду або адзін раз у сталічнай рэстарацыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG