Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У цэнтры Менску на Раство адбудзецца праваслаўная літургія па-беларуску


Ілюстрацыйнае фота. Храм у гонар Архістратыга Міхаіла ў Менску ©Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота. Храм у гонар Архістратыга Міхаіла ў Менску ©Shutterstock

Мітрапаліт Павел станоўча адказаў на просьбу вернікаў аднавіць беларускамоўныя службы ў прыходзе ў гонар Архангела Міхаіла.

Нагадаем, пасьля звальненьня айца Аляксандра Шрамко чарговая беларускамоўная служба ў лістападзе не адбылася, пад пагрозай былі далейшыя.

Настаяцель храма ў менскім мікрараёне Сухарава Ігар Галакаў казаў, што на Раство, а таксама ў найбліжэйшыя месяцы беларускамоўнай літургіі не плянуецца, апрача магчымай у будны дзень на працягу калядаў. Патлумачыў гэта складанасьцямі з арганізацыяй такіх службаў і перагружанасьцю клірыкаў.

Адметнасьцю службаў у Сухараве было тое, што яны адбываліся па нядзелях і найвялікшых сьвятах у зручны час (9.00). Такія службы найбольш наведваюцца, бо нядзеля зьяўляецца галоўным богаслужбовым днём. (Для параўнаньня, у Петрапаўлаўскім саборы беларускія літургіі служацца толькі па суботах у 7.30).

Вернікі зьвярнуліся да мітрапаліта і знайшлі падтрымку. Наступная літургія на беларускай мове ў Сухараве адбудзецца 16 сьнежня а 9 раніцы ў Ксеньнеўскім храме на вуліцы Янкоўскага, 2.

Як сказала Свабодзе праваслаўная актывістка, тэоляг Натальля Гарковіч, мітрапаліт увогуле прапаноўваў служыць у Сухараве па-беларуску штонядзелі, але было вырашана працягнуць ранейшую традыцыю, бо на прыходзе не хапае беларускамоўнага сьвятара.

Таксама было дамоўлена на Раство Хрыстова правесьці беларускамоўную сьвяточную службу ў Менскай духоўнай акадэміі а 9.00. Раней па-беларуску ў духоўнай акадэміі службы адбываліся зрэдку ў будныя дні а 6.30. У саборы ў гонар Пятра і Паўла па-беларуску служаць раньнія літургіі на сьвяты, толькі калі яны прыпадаюць на суботу (гэтак было ў 2006, 2012 і 2017 гадах).

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG