Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крыме праваабаронцу, якога катавалі токам, асудзілі на чатыры гады турмы


Суд у анэксаваным Расеяй Крыме прысудзіў крымска-татарскага праваабаронцу Юнуса Машарыпава да чатырох гадоў калёніі і штрафу ў 110 тысяч расейскіх рублёў. Актывіста прызналі вінаватым у вырабе і захоўваньні выбуховых рэчываў, паведамляе «Крыминформ».

Па вэрсіі сьледчых, Машарыпаў сабраў дзьве выбуховыя прылады з дапамогай якіх зьбіраўся ажыцьцявіць падпал лесу, каб дэстабілізаваць абстаноўку ў рэгіёне.

Машарыпаў быў затрыманы ў верасьні 2017 года. Па словах праваабаронцы, супрацоўнікі Фэдэральнай службы бясьпекі Расеі зьбівалі яго і катавалі токам. Машарыпаву давялося даць паказаньні супраць самога сябе.

Расейскія дзяржаўныя структуры, у тым ліку падразьдзяленьні ФСБ, працуюць у Крыме з моманту яго анэксіі ў сакавіку 2014 года. Міжнародная супольнасьць не прызнае расейскую юрысдыкцыю на паўвостраве. Пасьля анэксіі паўвострава расейскія ўлады неаднаразова праводзілі ператрусы ў грамадзянскіх актывістаў, актывістаў крымска-татарскага нацыянальнага руху і і крымскіх мусульман.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG