Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калійнай солі ў Беларусі хопіць на 160 гадоў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

І гэта ня ўсё — могуць знайсьці яшчэ. Чакаецца таксама, што рост вядомых запасаў нафты будзе перавышаць здабычу.

Намесьнік міністра прыроды Андрэй Хмель расказаў дзяржаўнай газэце «Рэспубліка» пра запасы карысных выкапняў у Беларусі.

Паводле яго, прадпрыемства «Беларуськалій» здабыло за мінулы год 46 млн тонаў калійных соляў. Агулам вядомыя запасы калійных соляў ацэньваюцца ў 7,5 млрд, чаго хопіць на прыблізна 160 гадоў здабычы цяперашнімі тэмпамі. Але, дадаў ён, гэта без уліку радовішчаў, якія яшчэ могуць быць уведзеныя ў абарот.

Яшчэ ў сакавіку называліся іншыя лічбы: запасы ў 7 млрд тон пры здабычы каля 40 млн тон, чаго хопіць на 175 гадоў.

Прагназаваны аб’ём здабычы нафты ў Беларусі сёлета – 1,7 млн тонаў. Прыблізна на такі ж аб’ём вырасьлі вядомыя запасы. І хоць пошук новых радовішчаў даволі дарагі, ён акупляецца: як сьцьвярджае Хмель, «адзін рубель, укладзены ў геавыведку, дае 5-6 рублёў прыбытку». Ды інвэстыцыі дзяржавы ў гэтую галіну за апошнія 15 гадоў скараціўся ў чатыры разы.

Акрамя калійных соляў, Беларусь мае і іншыя карысныя выкапні, дадаў намесьнік міністра. Беларусь, адзначыў ён, у лідэрах паводле запасаў торфу. У краіне зьбіраюцца разьвіваць здабычу базальту.

Часта забываюць, кажа ён, што Беларусь мае шмат чыстай вады, у тым ліку «мінэральнай, аналягічнай адным з самых дарагіх у сьвеце». Праз 10-20 гадоў, кажа Хмель, «яшчэ невядома, што будзе даражэйшым: літар бэнзіну ці чыстай вады».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG