Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштавалі падазраванага ў арганізацыі забойства ўкраінскай актывісткі


Кацярына Гандзюк
Кацярына Гандзюк

Ва Ўкраіне суд арыштаваў падазраванага ў арганізацыі нападу на грамадзкую актывістку Кацярыну Гандзюк.

Падазраваны Ігар Паўлоўскі зьяўляецца былым памочнікам Мікалая Паламарчука, народнага дэпутата ад Блоку Пятра Парашэнкі. Паводле ўкраінскіх СМІ, яго падазраюць у пасярэдніцтве паміж заказчыкам і арганізатарам нападу на Гандзюк, а менавіта ў перадачы грошай. Ён арыштаваны без магчымасьці ўнесьці заклад.

Па справе Гандзюк былі арыштаваныя пяць чалавек: гэта меркаваны арганізатар нападу Сяргей Торбін, якому, паводле вэрсіі сьледзтва, перадаў грошы ад заказчыка Ігар Паўлоўскі, а таксама Ўладзімір Васяновіч, Вячаслаў Вішнеўскі, Віктар Гарбуноў і непасрэдны выканаўца Мікіта Грабчук. Усе яны зьяўляюцца ўдзельнікамі баявых дзеяньняў на ўсходзе Украіны ў складзе добраахвотніцкіх фармаваньняў. Пры гэтым імя заказчыка нападу не названа дагэтуль.

Актывістку Кацярыну Гандзюк 31 ліпеня аблілі сернай кіслатой. Яна памерла ў бальніцы ў Кіеве 4 лістапада. Знаходзячыся ў лякарні, Гандзюк запісала відэазварот да ўладаў Украіны, у якім нагадала, што за апошні год ахвярамі нападаў сталі каля 40 грамадзкіх актывістаў, а іх заказчыкі не былі знойдзеныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG