У Беларусі ад 1 лістапада працоўныя пэнсіі павялічацца ў сярэднім на 5,3%. Адпаведны ўказ падпісаў Аляксандар Лукашэнка.
Колькі атрымаюць пэнсіянэры?
- Сярэдняя працоўная пэнсія складзе — 388,1 рубля;
- Пэнсія па ўзросьце — 393,96 рубля.
Ад пачатку году пэнсіі ў Беларусі павялічацца на 22%. Апошні раз пэнсіі павялічвалі ў жніўні — на 10%.
У Беларусі нядаўна абмяркоўвалі пытаньне аб пэнсійным забесьпячэньні — гэтым разам сярод іншага прагучала прапанова павысіць пэнсійны ўзрост для жанчын. Аднак урад паабяцаў, што новага павелічэньня пэнсійнага ўзросту ў Беларусі ня будзе.
Першае павышэньне пэнсійнага ўзросту ў Беларусі было абвешчана ў 2016 годзе. Тады пастанавілі павышаць пэнсійны ўзрост для жанчын і мужчын з 2017 году штогод на шэсьць месяцаў.
У выніку за 2017–2022 гады пэнсійны ўзрост жанчын вырасьце з 55 да 58 гадоў, а мужчын — з 60 да 63 гадоў.