Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Прыезд патрыярха Кірыла пункцірна


Для тых, хто ня мае часу чытаць падрабязныя справаздачы пра візыт кіраўніка Расейскай праваслаўнай царквы, які пачаў свой візыт у Менск, перакажам тэлеграфна самыя цікавыя дэталі першага дня.

  • Патрыярх прыляцеў у Менск на беларускім урадавым самалёце «Bombardier Challenger 850».
  • На багаслужбу прыехаў на «мэрсэдэсе» з нумарам 0002 МІ.
  • Ля сабора Сьвятога Духа яго сустракалі хлебам з сольлю, але ён прайшоў міма.
  • Падчас службы ў саборы яго ахоўвалі сьвятары з навушнікамі а ля «агент Сьміт».
  • Пасьпеў заявіць, што Беларусь — частка Русі, але не растлумачыў, што трэба разумець пад словам «Русь».
  • ... і што гэткая «частка Русі» ніколі не падпадала пад залежнасьць «іншаземных і іншаверных урадаў».
  • Звычайныя вернікі глядзелі набажэнства на экране.
  • На фоне візыту сьвятар-апазыцыянэр Кураеў заўважыў, што Канстантынопаль адмяніў гістарычную прыналежнасьць да РПЦ ня толькі Ўкраіны, але і Беларусі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG