Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Расеі прапанавалі iPhone за даносы на «экстрэмізм» у інтэрнэце


Улады Дагестана прапанавалі жыхарам рэгіёну ўзнагароды за даносы на публікацыі ў інтэрнэце, якія праваахоўныя органы могуць палічыць экстрэмісцкімі. Самых актыўных карыстальнікаў могуць узнагародзіць смартфонамі Apple і Xiaomi, паведамляе мэдыяхолдынг РБК.

Рэсурс створаны Міністэрствам друку і інфармацыі рэспублікі, аўтараў скаргаў запэўніваюць, што ім гарантавана ананімнасьць. Карыстальнікам прапанавана запоўніць спэцыяльную форму, пасьля чаго праваахоўныя органы, як сьцьвярджаецца, правядуць экспэртызу.

За апошнія месяцы колькасьць заведзены крымінальных спраў за публікацыі і рэпост у інтэрнэце значна ўзрасла. У 2017 годзе за рэпост і лайкі ў сацыяльных сетках да крымінальнай адказнасьці прыцягнулі 461 чалавека.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG