45-гадовы паляк, які п’яным пераехаў беларуска-польскую мяжу празь лес, атрымаў паўгоду калёніі агульнага рэжыму. Таксама яго прымусова будуць лячыць ад алькагалізму.
Такі прысуд вынес суд Сьвіслацкага раёну 4 кастрычніка. Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны, паведамляецца на сайце Вярхоўнага суду Беларусі.
Здарэньне, за якое будзе сядзець мужчына, адбылося сёлета ў траўні ў Сьвіслацкім раёне. Грамадзянін Польшчы на Opel Zafira спрабаваў уехаць у Беларусь па-за афіцыйнымі памежнымі пераходамі. У раёне вёскі Ялоўка Сьвіслацкага раёну памежнікі заўважылі аўтамабіль, які пратараніў тэхнічную браму і перакрочыў дзяржаўную мяжу. Ён пасьпеў ад’ехаць каля 500 мэтраў ад мяжы, калі яго спынілі гарадзенскія памежнікі пры дапамозе. Кіроўца быў нападпітку, свае дзеяньні патлумачыць не здолеў.
Сваю віну ў судзе мужчына цалкам прызнаў.