Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Увядзеньне біямэтрычных пашпартоў у Беларусі адклалі на 2020 год


Магчымы выгляд беларускіх ID-картак (зьверху) і біямэтрычных пашпартоў (зьнізу)
Магчымы выгляд беларускіх ID-картак (зьверху) і біямэтрычных пашпартоў (зьнізу)

Цяпер амаль дакладна: выдаваць дакумэнты новага ўзору пачнуць не раней за 1 студзеня 2020 году.

Тэрмін пачатку выдачы ID-картак і біямэтрычных замежных пашпартоў у Беларусі адсунуты на год — ад 1 студзеня 2020 году, а не 2019-га, піша «СБ. Беларусь сегодня» са спасылкай на Міністэрства ўнутраных справаў. Раней казалі толькі, што «могуць не пасьпець».

Намесьнік начальніка ўпраўленьня грамадзянства МУС Павал Хрышчановіч расказаў, што закупленае абсталяваньне для вырабу дакумэнтаў мае паступіць да канца году, але пакуль вырабляць новыя дакумэнты «няма сэнсу», бо «па сутнасьці, гэта будзе толькі голы плястык».

Рэч у тым, што цяпер у Беларусі не аб’яднаныя розныя базы зьвестак – з дапамогай адной карткі пакуль яшчэ нельга атрымаць доступ да іх усіх. Няма яшчэ цэнтру пэрсаналізацыі зьвестак, заплянаваных «дарожнай мапай» увядзеньня пашпартоў.

Але ад студзеня 2020 году ўнутраная ID-карта мае стаць абавязковым дакумэнтам для кожнага грамадзяніна — як цяпер пашпарт. За атрыманьне карткі абяцаюць браць толькі адну базавую велічыню (на сёньня гэта 24,5 рубля), за біямэтрычны пашпарт — тры базавыя (ён будзе не абавязковым, але неабходным для паездак за мяжу).

Выкарыстоўваць ID-карты як банкаўскія або як праязныя дакладна не зьбіраюцца — яны прызначаныя для іншага тыпу чытальных прыладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG