Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Унутраны пашпарт стане карткай, а замежны трэба будзе рабіць асобна


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Узоры новых дакумэнтаў ужо зьявіліся. Пра іх расказаў агенцтву БЕЛТА часовы выканаўца абавязкаў намесьніка начальніка Дэпартамэнту па грамадзянстве і міграцыі МУС​ Павал Хрышчановіч.

Пашпарт стане карткай

ID-карта стане адзіным дакумэнтам, які сьведчыць асобу.

На двух чыпах карткі (кантактным і бескантактным) будуць 3 праграмы:

  • ідэнтыфікацыйная;
  • крыптаграфічная (электронны лічбавы подпіс) — для выкарыстаньня на інфармацыйных рэсурсах, якія будуць распрацоўвацца пад картку;
  • для перасячэньня мяжы (у выпадку, калі будуць заключаныя міжнародныя пагадненьні).

Таксама ў пэрспэктыве ідэнтыфікацыйнай картай можна будзе аплочваць паслугі і плаціць падаткі.

Выдавацца і каштаваць яна будзе, як пашпарт сёньня: з 14 гадоў і за 1 базавую велічыню.

Біямэтрычны пашпарт будзе патрэбны толькі для выезду за мяжу

«Новы біямэтрычны пашпарт будзе дакумэнтам толькі для выезду за мяжу. На тэрыторыі Беларусі ён юрыдычнай сілы мець ня будзе — гэтая роля пяройдзе да ідэнтыфікацыйнай карты», — кажа Павал Хрышчановіч.

У электронным чыпе біямэтрычнага пашпарта будуць запісаныя фатаграфія, электронны подпіс і адбіткі пальцаў. Гэтыя зьвесткі патрэбныя, каб праходзіць памежны кантроль і атрымліваць візы.

Акрамя візаў, ніякіх пазнак у пашпартах ня будзе. Іншыя зьвесткі (рэгістрацыя, сямейны стан і падобнае) будуць запісаныя ў памяць ідэнтыфікацыйнай карты.

Біямэтрычны пашпарт будзе дадаткова каштаваць 3 базавыя велічыні. Атрымліваць яго неабавязкова, пакуль стары папяровы пашпарт адпавядае ўмовам уезду ў іншыя краіны.

Увесьці біямэтрычныя дакумэнты плянуецца са студзеня 2019 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG