Лінкі ўнівэрсальнага доступу

5 лічбаў з афіцыйнага дасьледаваньня пра беларускую моладзь


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Інфармацыйна-аналітычны цэнтар пры Адміністрацыі прэзыдэнта Беларусі падрыхтаваў статыстычны матэрыял пра беларускую моладзь. 5 парамэтраў, на якія варта зьвярнуць увагу.

Адкуль лічбы? Матэрыял падрыхтавалі на падставе зьвестак:

  • Міністэрства адукацыі;
  • грамадзкага абʼяднаньня «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»;
  • Белстату.
  1. Жыцьцё задавальняе 80% маладых людзей, 19% апытаных «выказваюць незадаволенасьць». Што адказалі 1% рэспандэнтаў, не ўдакладняецца.
  2. На бюджэтнай форме навучаньня ў 2017–2018 годзе навучаліся 49,6% першакурсьнікаў — 26,7 тысячы чалавек.

  3. Моладзь ад 16 да 30 гадоў складала 26,1% «занятага насельніцтва» на канец 2017 году.
  4. Высокі заробак і ўласнае жытло — паказьнікі высокага сацыяльнага статусу для 63% апытаных.
  5. «Сваю справу» хацелі б адкрыць 36,5% маладых людзей, 17,5% рэспандэнтаў хочуць працаваць у прыватнай кампаніі. Гэтае апытаньне праводзілася ў другім квартале 2018 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG