У Вялікабрытаніі дабрачынныя грамадзкія ініцыятывы Public Health England і The Drinkaware Trust разам зь дзяржаўнымі мэдычнымі органамі пачынаюць кампанію «Дні без алькаголю».
Мэты кампаніі
Кампанія накіравана на людзей сярэдняга веку з мэтай зьнізіць спажываньне алькаголю і мінімізаваць шкодныя наступствы для здароў. Пра гэта піша брытанская газэта The Guardian.
Сучасная навука атрымлівае ўсё больш зьвестак пра тое, што частае спажываньне алькаголю зьвязана з такімі рызыкамі для здароўя, як высокі крывяны ціск, хваробы сэрца і сем відаў раку.
Апрача таго, спажываньне алькаголю павялічвае колькасьць спажываных калёрый, бо моцныя алькагольныя напоі — высокакалярыйныя і, адпаведна, павялічваюць рызыку набору вагі і атлусьценьня.
Новыя нормы
У нядаўна выдадзеных галоўным лекарам Злучанага Каралеўства Салі Дэйвіс правілах ужываньня алькаголю гаворыцца, што мужчыны і жанчыны не павінна выпіваць у тыдзень больш за шэсьць 175-грамовых келіхаў віна або 1 літар 50 грамаў.
Гэта вельмі сур’ёзны крок брытанскіх уладаў, які выкліканы змрочнай статыстыкай. Нядаўняе дасьледаваньне паказала, што 40-гадовыя мужчыны, якія перавышаюць згаданую норму, у сярэднім скарачаюць сваё жыцьцё на 1,6 года, а жанчыны такога ж узросту — на 1,3 года.
Гэтыя сур’ёзныя захады брытанскіх уладаў зьяўляюцца падставай і для беларусаў сярэдняга веку задумацца пра кантроль над сваім спажываньнем алькаголю.