Лінкі ўнівэрсальнага доступу

СМІ: Расея нанесла новы авіяцыйны ўдар у правінцыі Ідліб у Сырыі. ФОТА


Каля адно зь вёсак у пправінцыі Ідліб. 7 верасьня 2018 году.
Каля адно зь вёсак у пправінцыі Ідліб. 7 верасьня 2018 году.

Расейская і сырыйская авіяцыя нанесьлі масіраваны авіяўдар па правінцыі Ідліб ў Сырыі. Паводле папярэдніх дадзеных, самалёты скінулі некалькі дзясяткаў бомбаў.

Загінулі як мінімум чатыры мірных жыхара, у тым ліку двое дзяцей. Пра гэта са спасылкай на мясцовыя маніторынгавыя групы паведамляюць заходнія інфармацыйныя агенцтвы.

Паводле дадзеных СМІ, гэта самы моцны авіяцыйны ўдар за апошні месяц. Ён быў нанесены на наступны дзень пасьля перамоваў па сытуацыі ў Ідлібе. У іх удзельнічалі прэзыдэнты Ірану, Турэччыны і Расеі. Раней гэтыя краіны заключылі дамову аб узгадненьні дзеяньняў на час ваеннай апэрацыі ў Сырыі.

Масква і Тэгеран — ключавыя саюзьнікі сырыйскага лідэра Башара Асада. Яны выступаюць за наступ на Ідліб і заяўляюць, што ў правінцыі знаходзяцца джыхадзісты.

Аднак прэзыдэнт Турэччыны Рэджэп Эрдаган асьцерагаецца чарговага наплыву бежанцаў у сваю краіну. Учора ён заявіў, што наступ скончыцца гуманітарнай катастрофай і яшчэ большым кровапраліцьцем.

Міжнародная супольнасьць асьцерагаецца, што Масква і Дамаск могуць арганізаваць у Ідлібе хімічную атаку. Міністэрства абароны Расеі ў сваю чаргу паведаміла, што ісламісты маюць намер зрабіць правакацыю з ужываньнем хімічнай зброі супраць мірных грамадзян.

Акрамя гэтага, абвастраецца сытуацыя ў сірыйскай правінцыі Хомс. ЗША заявілі, што правядуць там вайсковыя вучэньні ў адказ на пагрозы Расеі нанесьці ўдары па мясцовых прадстаўніках ўзброенай апазыцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG