Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Відэаблогер Пятрухін затрыманы ў Берасьці па дарозе да адваката


Сяргей Пятрухін
Сяргей Пятрухін

Каля 8:45 3 верасьня на аўтобусным прыпынку да Пятрухіна падышлі нейкія людзі, зачыталі пастанову. Відавочца затрыманьня паведаміў праваабаронцам, што чуў пра экспэртызу. Сэнсу пастановы не разабраў, сказаў, што за Пятрухіным сачылі.

Берасьцейскі праваабаронца Ўладзімер Вялічкін паведаміў, што Пятрухіна адвезьлі ў абласное ўпраўленьне камітэта судовых экспэртыз, дзе ён мусіць прайсьці адмысловыя тэсты.

Пасьля ператрусу і допыту 30 жніўня берасьцейскаму блогеру Сяргею Пятрухіну супрацоўнікі міліцыі Ленінскага РАУС Берасьця паведамілі, што яму неабходна прайсьці псыхіятрычную экспэртызу ў межах заведзеных на яго крымінальных спраў. Блогера вінавацяць адразу па двух артыкулах Крымінальнага кодэксу: частцы 2 артыкулу 188 (паклёп) і частцы 2 арт. 189 (абраза). Пра гэта Пятрухін распавёў праваабаронцам адразу пасьля вызваленьня з аддзяленьня міліцыі.

«Прымусовая дастаўка блогера на агляд зьвязаная ня столькі з самой працэдурай, колькі з тым, каб чарговы раз націснуць на псыхіку блогера, запахохаць яго, зламіць волю да супраціву, каб болей не здымаў і не агалошваў факты беззаконьня, якія зьдзяйсняюць берасцейскія ўлады», — пракамэнтаваў здарэньне праваабарончаму сайту «Вясна» Ўладзімер Вялічкін.

Сьледчы па крымінальнай справе прызначыў агляд на панядзелак, Пятрухін меўся падысьці на яго ў дамоўлены час, але супрацоўнікі міліцыі вырашылі зрабіць гэта прымусова.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG