Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кастусёў хоча абскардзіць у Камітэце ААН па правах чалавека затрыманьне і штраф за абарону Курапатаў


Рыгор Кастусёў.
Рыгор Кастусёў.

Старшыня Партыі БНФ Рыгор Кастусёў мае намер найбліжэйшым часам накіраваць скаргу ў Камітэт ААН па правах чалавека на рашэньне суду Партызанскага раёну Менску, які 4 ліпеня аштрафаваў яго на 30 базавых велічыняў (735 рублёў) за ўдзел у акцыі па абароне Курапатаў каля ўваходу ў рэстаран «Поедем поедим».

Кастусёў быў затрыманы напярэдадні суду раніцай па дарозе на Менск з боку Магілёва. Ён накіроўваўся цераз сталіцу ў аэрапорт, каб вылецець у Варшаву для ўдзелу ў пасяджэньні міжнароднай камісіі польскага Сэйму.

31 жніўня, паведамляе прэс-служба партыі, скаргу Кастусёва на рашэньне раённага суду разгледзеў Менскі гарадзкі суд і пакінуў яе без задавальненьня.

«Мы ня мелі ілюзіяў адносна таго, што гарадзкі суд асьмеліцца адмяніць рашэньне раённага суду, бо ўсе судовыя інстанцыі ў Беларусі ў аднолькавай ступені залежныя ад выканаўчай улады, — сказаў Кастусёў. — Але я лічу важным праходжаньне ўсіх нацыянальных узроўняў абскарджаньня для таго, каб справа аб маім незаконным затрыманьні і штрафе была вынесеная на разгляд Камітэту ААН па правах чалавека. Мы з юрыстам ужо падрыхтавалі праект скаргі, якая будзе найбліжэйшым часам накіраваная ў камітэт ААН па факце парушэньня свабоды сходаў, што гарантавана Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах».

Афіцыйны Менск, адзначыў палітык, ігнаруе многія рашэньні Камітэту ААН па правах чалавека, што тычацца парушэньняў правоў і свабод грамадзян, якія зьдзяйсьняюць улады Беларусі, паведамляе БелаПАН.

«Аднак менавіта цяпер і менавіта па справах, што тычацца свабоды сходаў, такія скаргі маюць вялікае значэньне, — лічыць Кастусёў. — На 8 кастрычніка ў Камітэце ААН па правах чалавека прызначаны разгляд справаздачы Беларусі аб выкананьні Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах».

Кіраўнік Партыі БНФ хоча паспрабаваць перашкодзіць беларускім уладам стварыць перад ААН прыгожую карцінку «паляпшэньня становішча з правамі чалавека». «Мы бачым, што сёлета рэпрэсіі ўзмацніліся, і хочам прыцягнуць увагу міжнароднай грамадзкасьці да гэтай праблемы», — падкрэсьліў ён.

Пратэсты супраць рэстарацыі ля Курапатаў. ​Што важна ведаць

Што адбываецца. Грамадзкія і палітычныя актывісты з чэрвеня 2018 году пікетуюць рэстаран «Поедем поедим», што месьціцца ля Курапатаў. За 50 мэтраў ад гэтага месца ў 1930-я адбываліся масавыя расстрэлы. Карнікі НКВД расстралялі тут, па розных ацэнках, ад 30 тысяч да 250 тысяч чалавек.

З чаго ўсё пачалося. Будоўля забаўляльнага комплексу пад назвай «Бульбаш-хол» пачалася ў 2012 годзе ў ахоўнай зоне Курапатаў. У 2014-м ахоўную зону зьменшылі. Гісторыя будаўніцтва і змаганьня тут.

Рэстаран каля Курапат не парушаў зоны аховы? МАПЫ

​1 чэрвеня 2018 рэстаран «Поедем поедим» пачаў рэклямавацца ў інтэрнэце я, а ўвечары 5 чэрвеня меркавана пачаў працаваць.

З таго часу грамадзкія актывісты штодня пікетуюць рэстаран, патрабуючы яго закрыцьця і сьцьвярджаючы, што ён парушае ахоўную зону вакол народнага мэмарыялу і не адпавядае нормам грамадзкай маралі.

Як праходзяць пратэсты. Са сьцягамі і плакатамі абаронцы Курапатаў блякавалі транспарт, які накіроўваўся на тэрыторыю рэстарана. За гэта рэгулярна атрымліваюць штрафы ад ДАІ за парушэньне ПДД, а таксама іх штрафуюць і садзяць на суткі за несанкцыянаванае пікетаваньне. Некаторыя актывісты маюць ужо па некалькі дзясяткаў штрафаў.

За час пікетаваньня «Поедем поедим» неаднаразова адбываліся сутычкі паміж актывістамі і наведнікамі ды ахоўнікамі рэстарана, заблякаваныя аўтамабілі, наяжджалі на пікетоўцаў, актывісту нават зламалі руку.

Рэакцыя ўласьнікаў. Не дачакаўшыся рэакцыі ўладальнікаў рэстарана на патрабаваньне закрыць або перанесьці ўстанову, 18 ліпеня абаронцы Курапатаў заклікалі да байкоту ўсіх рэстаранаў аднаго з сузаснавальнікаў рэстарацыі бізнэсоўца Леаніда Зайдэса.

20 ліпеня на сустрэчы з журналістамі Зайдэс адмовіўся закрываць «Поедем поедим», але прапанаваў даць грошы на мэмарыялізацыю Курапатаў. Гэта не задаволіла пікетоўцаў, і яны працягнулі пікетаваньне.

Хто адказны за рэстаран у Курапатах. Сьпіс асобаў

Прадстаўнікі партый і рухаў, якія ўдзельнічаюць у Курапацкай вахце, зацьвердзілі сьпіс чыноўнікаў, уладальнікаў, агрэсіўных наведнікаў рэстарацыі «Поедем поедим», якім яны абвясьцілі пэрсанальны байкот. Усяго ў сьпісе 35 прозьвішчаў.

Бізнэсовец Аркадзь Ізраілевіч падаў у суд на незалежнае выданьне «Новы час» і аўтара расьсьледаваньня пра забудову ў Курапатах Дзяніса Івашына, які дапусьціў юрыдычную сувязь паміж ім і рэстаранам.

​7 адказаў на наіўныя пытаньні пра рэстаран ля Курапатаў і пратэсты супраць яго

Ня першы чын у Курапатах. Першая грамадзкая абарона Курапатаў адбывалася ў 2001–2002 гг., калі моладзь пратэставала супраць пашырэньня кальцавой дарогі праз урочышча. На пачатку 2017-га актывісты адстаялі Курапаты ад будоўлі бізнэс-цэнтру.

Сталінскія рэпрэсіі і Курапаты

У Беларусі масавыя рэпрэсіі пачаліся яшчэ з прыходам да ўлады бальшавікоў — у 1917 годзе. А скончыліся, калі памёр Сталін — у 1953-м. Дасьледчыкі мяркуюць, што іх зазналі як мінімум 600 тысяч чалавек. Паводле іншых ацэнак, гэтая лічба дасягае 1,4 мільёна. Але дакладная колькасьць невядомая — КДБ дагэтуль не раскрыў архівы.

Сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі — асноўнае, што трэба ведаць
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:38 0:00

Паводле розных падлікаў, ад 30 да 250 тысяч чалавек карнікі НКВД расстралялі з 1937 па 1941 год у Курапатах — лясным масіве пад Менскам.

Асноўнае пра Курапаты

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG