Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка рыхтуе кадравыя перастаноўкі, бо многія кіраўнікі «закладаюць за каўнер» і шукаюць «як бы дзе пахмяліцца»


Аляксандар Лукашэнка анансаваў новыя кадравыя перастаноўкі, і адна з прычын — праблема п’янства, у тым ліку сярод кіруючага складу.

Кіраўнік краіны заявіў, што не дапусьціць п’янства. Паводле яго, многія кіраўнікі, якіх ён адправіў нядаўна ў адстаўку, «за каўнер закладвалі прыстойна».

«Я ж не кантралюю вас, з кім вы выпіваеце, з кім вы ў лазьню ходзіце, з кім размаўляеце. На здароўе. Вы — кіраўнікі, вы павінны ўсё гэта ўмець. Але што тычыцца пʼянкі, вы павінны ведаць сваю меру, вы павінны ведаць, з кім, дзе і колькі, як у народзе кажуць. Калі вы гэта пачуцьцё губляеце — вы не кіраўнік», — заявіў Лукашэнка.

Паводле яго, менавіта па гэтай прычыне давядзецца разьвітацца неўзабаве зь некаторымі чыноўнікамі.

«Пʼяніца — гэта не кіраўнік. Калі ён сёньня напіўся да страты пульса, і гэта праз дзень або кожны дзень, ён назаўтра не працаўнік. Ён ходзіць і думае, як бы дзе пахмяліцца», — канстатаваў Лукашэнка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG