Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пампэа і Лаўроў абмеркавалі справы Сянцова і Буцінай


Сустрэча кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова і дзяржсакратара ЗША Майкла Пампэа ў ХЭльсінкі, ліпень 2018
Сустрэча кіраўніка МЗС РФ Сяргея Лаўрова і дзяржсакратара ЗША Майкла Пампэа ў ХЭльсінкі, ліпень 2018

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа і міністар замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў абмеркавалі становішча ўкраінскага рэжысёра Алега Сянцова, які адбывае пакараньне ў калёніі на Крайняй Поўначы.

Пра дэталі тэлефоннай размовы дыпляматаў гаворыцца ў заяве МЗС Расеі. У ведамстве сьцьвярджаюць, што гутарка адбылася па ініцыятыве амэрыканскага боку.

Лаўроў, у сваю чаргу, заклікаў вызваліць расіянку Марыю Буціну, якую Вашынгтон абвінавачвае ў незаконным лябіяваньні інтарэсаў Масквы ў ЗША. Па вэрсіі амэрыканскіх уладаў, яна спрабавала паўплываць на ключавых спонсараў Рэспубліканскай партыі, каб прасунуць расейскія інтарэсы на дзяржаўны ўзровень. Кіраўнік МЗС Расеі падчас тэлефоннай размовы назваў яе арышт «перасьледам па надуманых падставах».

Алег Сянцоў асуджаны ў Расеі на 20 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў падрыхтоўцы тэрактаў у анэксаваным Крыме. Сваю віну рэжысёр не прызнае. Ужо 102 дні ён трымае галадоўку, патрабуючы вызваліць з расейскіх турмаў украінскіх палітвязьняў.

З патрабаваньнем неадкладна вызваліць Сянцова ў апошнія месяцы выступілі больш за 100 дзеячаў сусьветнай культуры. Яны заклікалі афіцыйныя асобы Эўразьвязу і ААН аказаць ціск на Расею, каб дамагчыся хутчэйшага выхаду ўкраінскага рэжысёра з турмы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG