Больш за 330 амэрыканскіх газэтаў выйшлі 16 жніўня з рэдакцыйнымі артыкуламі ў абарону свабоды прэсы — у адказ на абвінавачаньні прэзыдэнта Дональда Трампа ў тым, што прэса дае «фальшывыя навіны», і на ягоную заяву аб тым, што журналісты зьяўляюцца «ворагамі» амэрыканскага народу.
Сёньня ж прэзыдэнт ЗША адказаў сваім крытыкам у Twitter:
Больш за ўсё я хачу для нашай краіны сапраўднай свабоды друку. Насамрэч прэса вольная пісаць і паведамляць усё, што захоча, аднак вельмі многае з таго, што яна паведамляе — гэта фэйкавыя навіны, якія накіраваныя на дасягненьне палітычных мэтаў або проста на нанясеньне шкоды людзям. Сумленнасьць перамагае!
Раней сёньня прэзыдэнт Трамп таксама напісаў у Twitter:
Мэдыя фэйкавых навінаў — гэта апазыцыйная партыя. І гэта вельмі кепска для нашай вялікай краіны... Але мы пераможам!