Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як часта прымяняюць крымінальны артыкул, па якім распачалі «справу БелТА»


Ілюстрацыйнае фота @Shutterstock
Ілюстрацыйнае фота @Shutterstock

У Беларусі злачынствы, кваліфікаваныя паводле артыкулу 349 Крымінальнага кодэксу, паводле якога расьследуюць «справу БелТА», у асноўным зьвязаныя зь незаконным доступам да старонак у сацыяльных сетках, паведаміў на круглым стале ў менскім прэс-цэнтры Sputnik начальнік упраўленьня па раскрыцьці злачынстваў у сфэры высокіх тэхналёгій (упраўленьне «К») МУС Вадзім Усьціновіч, піша БелаПАН.

Даволі сур’ёзны рост крымінальных злачынстваў па арт. 349 КК (несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі) у 2018 годзе Вадзім Усьціновіч патлумачыў найперш ростам колькасьцю злачынстваў у сацыяльных сетках «Одноклассники» і «Укантакце», дзе злачынцы пасьля атрыманьня доступу да акаўнту рассылалі ўсім асобам у сьпісе сяброў просьбы аказаць матэрыяльную дапамогу — перавесьці грошы на банкаўскую карту. Такім спосабам злачынцы вельмі актыўна пачалі карыстацца зь мінулага году.

Пазбаўленьнем волі заканчваюцца толькі 3-5% крымінальных спраў супраць інфармацыйнай бясьпекі, заявіў БелаПАН былы супрацоўнік СК Аляксандар Сушко, які цяпер кіруе праектам у міжнароднай кампаніі па прадухіленьні і расьсьледаванні кібэрзлачынстваў Group-IB.

«Да гэтага часу пазбаўленьне волі прызначалася судом у выключных выпадках, калі гаворка ішла пра вялікую колькасьць эпізодаў, некалькі артыкулаў Крымінальнага кодэксу», — сказаў ён.

Крымінальная справа па факце несанкцыянаванага доступу да кампутарнай інфармацыі тэарэтычна можа быць спыненая, калі будзе ўстаноўлены факт добраахвотнай перадачы рэквізытаў, неабходных для доступу да гэтай інфармацыі, напрыклад лагіна і пароля, сказаў Аляксандар Сушко.

Паводле Вадзіма Ўсьціновіча, нягледзячы на тое што праваахоўнікі расьсьледуюць крымінальныя справы па фактах атрыманьня доступу да інфармацыі юрыдычных асобаў, асноўнымі аб’ектамі «злачыннай зацікаўленасьці» зьяўляюцца пераважна фізычныя асобы, бо для незаконнага доступу да вялікага аб’ёму інфармацыі юрыдычнай асобы, як правіла, трэба ўзламаць яе кампутарную сетку, што дастаткова складана.

«А грамадзяне Беларусі — фізычныя асобы — вельмі даверлівыя, саманадзейныя, літаральна ўсім уласьціва пачуцьцё, што іх гэта не закране, — заявіў начальнік упраўленьня «К» і дадаў: Атрымаць доступ да акаўнту ў сацсетцы не ўяўляе асаблівых цяжкасьцяў, паколькі ўзровень кампутарнай пісьменнасьці ў нашай краіне, на жаль, даволі нізкі».

Асноўнымі матывамі кампутарных злачынстваў зьяўляюцца завалоданьне грашыма, імкненьне ўхіліцца ад аплаты паслуг, напрыклад, за інтэрнэт (выходзячы «пад чужымі лагінамі і паролямі, ўліковымі запісамі), а таксама побытавыя кампутарныя злачынствы, матывамі якіх могуць быць помста, рэўнасьць, хуліганскія, дасьледчыя матывы, распавёў сьледчы па асабліва важных справах цэнтральнага апарату СК Міхаіл Дубко.

Нагадаем, што на падставе арт. 349 Крымінальнага кодэксу распачатая так званая «справа БелТА», у межах якой у рэдакцыях Tut.by, БелаПАН, realt.by і іншых СМІ прайшлі ператрусы. Многія рэдактары і журналісты былі дапытаныя і затрыманыя, некаторыя — на некалькі сутак. Пазьней іх выпусьцілі ў статусе падазраваных па справе.

Журналістка Tut.by пацікавілася ва ўдзельнікаў круглага стала, чаму ў рамках «справы БелТА» былі праведзеныя ператрусы ў офісах рэдакцый і ў кватэрах журналістаў.

Прадстаўнік СК Дзьмітры Сойка адказаў, што гэта прадугледжана «тактыкай і мэтодыкай расьсьледаваньня асобных катэгорый крымінальных спраў», а Міхаіл Дубко дадаў, што Сьледчы камітэт «таксама заклапочаны» сытуацыяй зь ператрусамі, паколькі працэдура «закранае правы і законныя інтарэсы грамадзян» і паведаміў, што СК ужо накіраваў у «зацікаўленыя дзяржаўныя органы прапанову ўнесьці зьмены ў Крымінальна-працэсуальны кодэкс, якія дазвалялі б асобе, у якой падчас сьледзтва канфіскуюць электронныя носьбіты, капіяваць інфармацыю, калі яна яму неабходная для гаспадарчай або iншай дзейнасьцi».

Затрыманьні незалежных журналістаў. Што важна ведаць

алегі арыштаваных журналістаў Tut.by і БелаПАН прынесьлі ім перадачы ў турму на Акрэсьціна. Менск, 8 жніўня 2018 году
алегі арыштаваных журналістаў Tut.by і БелаПАН прынесьлі ім перадачы ў турму на Акрэсьціна. Менск, 8 жніўня 2018 году

  • Раніцай 7 жніўня супрацоўнікі Сьледчага камітэту прыйшлі зь ператрусамі ў офісы інтэрнэт-парталу Tut.by і інфармацыйнага агенцтва БелаПАН, а таксама ў кватэры журналістаў гэтых кампаній.
  • Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу за несанкцыянаваны доступ да кампутарнай інфармацыі. Максымальнае пакараньне паводле ч. 2 арт. 349 — абмежаваньне ці пазбаўленьне волі на тэрмін да 2 гадоў.
  • 7–8 жніўня прайшлі ператрусы ў офісах Tut.by, БелаПАН, Realt.by, газэты «Культура» і ТАА «Айціві». Таксама па справе праходзіць выдавецкі дом «Беларуская навука».
  • Вядома, што цягам 7–9 жніўня затрымалі 17 журналістаў. Іх вызвалялі пасьля допыту ў СК.
  • 9 жніўня СК заявіў, што галоўная рэдактарка Tut.by Марына Золатава прызнала віну.
  • Падставай для завядзеньня крымінальнай справы паслужыла паведамленьне БелТА пра збоі ў кліентаў пры доступе да платнай падпіскі на паслугі.
  • Платная падпіска БелТА каштуе 612 рублёў на месяц.
  • У падтрымку журналістаў, якіх перасьледуюць па «справе БелТА», сабралі больш за тысячу даляраў.
  • Хто асудзіў затрыманьні журналістаў і ператрусы ў рэдакцыях. Сьпіс​
  • У чэрвені 2018 году супраць кіраўніка БелаПАН Алеся Ліпая завялі крымінальную справу за ўхіленьне ад сплаты падаходнага падатку.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG