Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Раварыстка сутыкнулася з грузавіком, з кузава на дарогу вываліліся вантробы. ФОТА


Фота з афіцыйнага сайту Дзяржаўтаінспэцыі Горадзенскагй вобласьці
Фота з афіцыйнага сайту Дзяржаўтаінспэцыі Горадзенскагй вобласьці

Аварыя здарылася на трасе М6 каля Скідзеля ранкам 8 жніўня, калі нечакана перад грузавіком зьявілася раварыстка. Жанчына засталася жывая.

Грузавік MAN рухаўся з боку Скідзеля ў менскім кірунку да вёскі Пясчанка. Ён вёз тушы жывёлаў і субпрадукты на перапрацоўку, калі перад ім на пешаходным пераходзе з правага боку зьявілася пэнсіянэрка на ровары. Кіроўца экстрана затармазіў, аднак зачапіў жанчыну. Раварыстка атрымала пералом нагі і трапіла ў шпіталь.

Пад якім вуглом яна перасякала праезную частку, высьвятляецца. Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелая не сышла з ровара, а ехала на ім праз дарогу, паведаміла прэсавая служба ДАІ УУС Горадзенскага аблвыканкаму.

Пры рэзкім тармажэньні на дарогу вывалілася зьмесьціва кузава.

Error rendering VK.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG