Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхароў Магадана аштрафавалі за абразу мэра ў WhatsApp


Магадан. Архіўнае фота.
Магадан. Архіўнае фота.

У Магадане суд аштрафаваў двух жыхароў гораду за абразу мэра Юрыя Грышана ў мэсэнджэры WhatsApp. Ім прызначылі штраф 15 тысяч рублёў (каля 236 даляраў) кожнаму.

Як паведамілі ў сьледчым камітэце, абвінавачаныя выкарыстоўвалі розныя псэўданімы і са сваіх мабільных тэлефонаў пісалі абразы на адрас кіраўніка гораду ў групах «Мэру — адстаўку» і «Сьнежныя дарогі Магадана». Паколькі тэксты бачылі іншыя ўдзельнікі супольнасьці, абразы прызналі публічнымі.

Вядома, што абвінавачаныя прызналі віну і ў пісьмовай форме прынесьлі прабачэньні мэру. Сьледзтва хадайнічала аб спыненьні крымінальнай справы і прызначэньні абвінавачаным судовага штрафу. Суд хадайніцтва задаволіў. Рашэньне ў законную сілу яшчэ не ўступіла.

Крымінальная справа была заведзеная па артыкуле «абраза прадстаўніка ўлады», паколькі паведамленьні жыхароў Магадана былі зьвязаны з выкананьнем Грышанам сваіх службовых абавязкаў. У рамках расьсьледаваньня справы ў абвінавачаных канфіскавалі тэлефоны, аднак сьледчыя заявілі, што вярнулі сродкі сувязі іх уладальнікам і не вывучалі іншую інфармацыю ў іх тэлефонах.

Абвінавачаныя па справе аб абразе мэра Магадана Юрыя Грышана таксама былі ў суполцы WhatsApp «За вяртаньне выбараў мэра», яе ўдзельнікі патрабавалі, каб кіраўнік горада сышоў у адстаўку. У сакавіку 2018 паведамлялася, што паліцэйскія канфіскоўвалі тэлефоны ў жыхароў горада, якія знаходзяцца ў суполцы. Наўпроставыя выбары кіраўніка гораду былі адменены ў 2013 годзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG