Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Магадане канфіскавалі тэлефоны ў жыхароў пасьля крытыкі мэра ў WhatsApp


У Магадане паліцыянты канфіскавалі тэлефоны і SIM-карты ў мясцовых жыхароў, якія былі ў групах і чатах, прысьвечаных руху «За вяртаньне прамых выбараў мэра», паведаміў удзельнік руху Дзьмітрый Жураў.

Да мясцовай жыхаркі Натальлі, удзельніцы адной з такіх груп, прыйшлі супрацоўнікі праваахоўных органаў, двое з якіх былі ў абмундзіраваньні спэцназу. Яны сказалі, што акаўнт, зарэгістраваны на нумар яе тэлефона, ёсьць у групе «За вяртаньне прамых выбараў мэра» мэсэнджэра WhatsApp. Пасьля чаго супрацоўнікі паліцыі канфіскавалі ў яе тэлефон і SIM-карту.

Натальля распавяла «ОВД-Инфо», што яна не ўдзельнічае ў мерапрыемствах руху і ні разу не пісала ў гэтую групу.

«Да мяне прыйшлі ўчора каля 19.00 двое паліцэйскіх, адзін з якіх прадставіўся супрацоўнікам аддзела па барацьбе з тэрарызмам, — распавяла магаданка Натальля, — яны мой тэлефон і канфіскавалі. Сёньня я была ў сьледчага, дзе даведалася, што тэлефон забралі праз крымінальную справу, узбуджанаю па 319 артыкуле КК РФ. Мяне спыталі з нагоды паведамленьняў, дзе ў групе, верагодна, у сьнежні, хтосьці нецэнзурна выказаўся ў адрас мэра Магадана. Як я зразумела, гэта быў рэпост паведамленьня, якое ў групе камэнтавалі. На самай справе, я не вельмі разумею, што адбываецца. У нас што, 37-ы год наступіў?»

Паліцыянты таксама канфіскавалі тэлефон у яшчэ аднаго жыхара Магадана — Васіля Каняхіна. Мужчына папрасіў, каб яго азнаёмілі з матэрыяламі справы, у рамках якойпраходзіць канфіскацыя, але паліцыянты адмовіліся гэта зрабіць.

Супрацоўнікі паліцыі паведамілі, што тэлефоны канфіскавалі ў рамках крымінальнай справы па артыкулах «абраза прадстаўніка ўлады», а Каняхін і Натальля праходзяць па ёй у якасьці сьведак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG