Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На будоўлі БелАЭС мантажнік упаў з вышыні, загінуў


Будоўля Беларускай АЭС, архіўнае фота
Будоўля Беларускай АЭС, архіўнае фота

Мантажнік расейскай субпадраднай арганізацыі 16 ліпеня ўпаў з вышыні на будоўлі БелАЭС. Мужчына ня выжыў, паведамляе Міністэрства энэргетыкі. Прычыны здарэньня расьсьледуюцца.

За час будоўлі БелАЭС на будаўнічай пляцоўцы было ня менш за дзясятак інцыдэнтаў з будаўнікамі, загінулі некалькі чалавек (прынамсі тры). Намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі назваў такія лічбы «прымальнымі». Было некалькі выпадкаў, калі спачатку кіраўніцтва БелАЭС адмаўляла факты гібелі рабочых на будаўнічай пляцоўцы, аднак пасьля розгаласу ў СМІ усё ж вымушана было гэта прызнаць.​

5 нязручных пытаньняў уладам пра БелАЭС

5 адказаў ад Дзяржатамнагляду на пытаньні пра бясьпеку БелАЭС

У Беларусі гучаць выказваньні аб замоўчваньні няштатных сытуацыяў на БелАЭС. Так, пра падзеньне і пашкоджаньне корпусу рэактару БелАЭС улады паведамілі зь вялікім спазьненьнем і толькі пасьля шырокага розгаласу ў СМІ. Гучаць таксама сумневы ў мэтазгоднасьці станцыі і бясьпечнасьці захаваньня радыяактыўных адходаў у Беларусі.

Незадаволеныя «інфармацыйным суправаджэньнем» БелАЭС ёсьць ня толькі ў Беларусі, але і за мяжой. Так, суседняя Літва сьцьвярджае, што стрэс-тэсты БелАЭС не адказваюць на галоўныя пытаньні, сфармулявала больш за 100 заўваг пасьля вывучэньня стрэс-тэстаў, назвала 10 прычынаў не будаваць БелАЭС і рыхуецца да аварыі на беларускай станцыі.

Дзяржаўная праверка БелАЭС ня выявіла «грубых парушэньняў». Пра іншыя ня кажуць

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG