Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўразьвязе адрэагавалі на заяву Трампа аб «ворагах»


© Shutterstock
© Shutterstock

Эўрапейскія чыноўнікі адрэагавалі на заяву прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа, які назваў Эўрапейскі Зьвяз адным з ворагаў Злучаных Штатаў.

У прыватнасьці, віцэ-прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Франс Тымэрманс позна ўвечары 15 ліпеня напісаў у Twitter, што «называньне найлепшых сяброў ворагамі толькі робіць шчасьлівымі сапраўдных ворагаў».

«Эўрапейцы і амэрыканцы зьвязаныя гісторыяй і агульнымі каштоўнасьцямі. Эўрапейцы ніколі не адмовяцца ад Амэрыкі, таму што Амэрыка ад нас ніколі не адмовіцца. Вось для чаго патрэбны сябры», — дадаў ён.

Разам з тым прэзыдэнт Эўрапейскай рады Дональд Туск у Twitter напісаў, што «Амэрыка і ЭЗ ёсьць найлепшымі сябрамі. А той, хто кажа, што мы ворагі, распаўсюджвае фэйкі».

У інтэрвію CBS News, апублікаваным 15 ліпеня, Дональд Трамп заявіў, што, на яго думку, ЗША маюць «шмат ворагаў», у прыватнасьці сярод краін, якія лічацца саюзьнікамі.

«Я думаю, што Эўрапейскі Зьвяз — вораг, бо што яны робяць з намі ў сфэры гандлю. Вы б не падумалі так пра ЭЗ, але яны ворагі», — сказаў Трамп.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG