Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Хэльсынкі перад сустрэчай Трампа і Пуціна мітынгуюць у падтрымку Сянцова ФОТА


Алег Сянцоў абвясьціў галадоўку ў турме яшчэ 14 траўня з патрабаваньнем вызваленьня ўсіх украінскіх палітвязьняў у РФ
Алег Сянцоў абвясьціў галадоўку ў турме яшчэ 14 траўня з патрабаваньнем вызваленьня ўсіх украінскіх палітвязьняў у РФ

Больш за дзьве тысячы чалавек мітынгуюць на Сэнацкай плошчы ў сталіцы Фінляндыі напярэдадні сустрэчы прэзыдэнтаў ЗША і Расеі. Перад гэтым яны правялі шэсьце пад лёзунгам «Хэльсынкі — за правы чалавека». Мітынг сабраў апанэнтаў палітыкі абодвух лідэраў.

У цэнтры Хэльсынкі сабраліся на мітынг апанэнты палітыкі абодвух прэзыдэнтаў
У цэнтры Хэльсынкі сабраліся на мітынг апанэнты палітыкі абодвух прэзыдэнтаў

Як перадае карэспандэнт Радыё Свабода, сярод пратэстоўцаў — шмат ўкраінцаў. Яны разгарнулі плякаты ў падтрымку крымчаніна Алега Сянцова, які галадае ў расейскай турме за Палярным кругам. На акцыю таксама прыходзіла сястра Алега Натальля Каплан.

Актывісты выйшлі з банэрамі «Свабоду Сянцову» і «Крым - гэта Ўкраіна»
Актывісты выйшлі з банэрамі «Свабоду Сянцову» і «Крым - гэта Ўкраіна»

Украінская «Мэдыйная ініцыятыва за правы чалавека» налічвае больш за 70 грамадзян Украіны, якіх перасьледуюць у Расеі і анэксаваным ёй Крыме паводле палітычных матываў.

Расейскі праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» налічвае ў Расеі 47 палітвязьняў. Акрамя таго, прадстаўнікі цэнтру зафіксавалі 39 выпадкаў перасьледу без пазбаўленьня волі і 80 верагодных выпадкаў перасьледу па палітычных матывах, якія не ўвайшлі ў сьпісы паводле крытэраў арганізацыі.

Саміт Расея-ЗША заплянаваны на 16 ліпеня. Напярэдадні прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ня можа ахарактарызаваць прэзыдэнта Расіі ні як ворага, ні як сябра, але спадзяецца, што лідэры дзьвюх краін змогуць «некалі» зрабіцца сябрамі.

Прэзыдэнт Украіны Пятро Парашэнка выказаў перакананьне, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на сустрэчы з прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным у Хэльсынкі пытаньні Крыму будзе прытрымлівацца агульнай пазыцыі NATO аб непрызнаньні анэксіі ўкраінскага паўвострава.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG