Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп аднёс Пуціна да катэгорыі «бязьлітасных палітыкаў» 


Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп
Уладзімір Пуцін і Дональд Трамп

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ягоны расейскі калега Ўладзімір Пуцін, верагодна, «бязьлітасны чалавек». Так ён выказаўся напярэдадні заплянаванай зь ім сустрэчы у інтэрвію брытанскай газэце Daily Mail.

Гэтае параўнаньне ўзьнікла пасьля таго, як журналіст Пірс Морган згадаў нядаўнія перамовы Дональда Трампа з кіраўніком Паўночнай Карэі Кім Чэн Ынам, якога ён назваў «бязьлітасным дыктатарам». Трамп пагадзіўся, але ўдакладніў, што мае справу з многімі лідэрамі, якіх можна назваць «даволі бязьлітаснымі людзьмі».

«Мяркую, што Пуцін, верагодна, таксама такі... Але калі мы зможам ладзіць з Расеяй, гэта добра. Я сустракаўся зь ім пару разоў, бачыліся на саміце „Вялікай дваццаткі“. Думаю, што мы паладзім і гээтым разам», — дадаў Трамп.

Амэрыканскі лідэр знаходзіцца ў Вялікай Брытаніі ў рамках эўрапейскай паездкі, падчас якой ён ужо наведаў Брусэль, а 16 ліпеня адправіцца ў Хэльсінкі на саміт з удзелам Уладзіміра Пуціна. Дональд Трамп ня схільны разглядаць Пуціна ў якасьці ворага, хутчэй яны канкурэнты.

«Хтосьці запытаў: вы сябры ці ворагі? Я сказаў, што яшчэ рана казаць, але цяпер мы канкурэнты. Для Злучаных Штатаў і, шчыра кажучы, для Вялікай Брытаніі ды іншых краін, трэба ўжывацца з Расеяй і Кітаем. Гэта ня дрэнна, гэта добра для ўсіх».

Дональд Трамп сказаў у інтэрвію Daily Mail, што мае намер балятавацца на наступных прэзыдэнцкіх выбарах у 2020 годзе, дадаўшы, што, «здаецца, усе хочуць ягонага пераабраньня».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG