Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Брусэлі абмяркоўваюць ўступленьне ў NATO Грузіі і Ўкраіны


Енс Столтэнбэрг
Енс Столтэнбэрг

На саміце NATO ў Брусэлі абмяркоўваюць ўступленьне Ўкраіны і Грузіі ў Паўночнаатлянтычны саюз.

Грузія стане чальцом NATO. З такой заявай выступіў генэральны сакратар Паўночнаатлянтычнага саюзу Енс Столтэнбэрг. Ён таксама адзначыў, што NATO цалкам падтрымлівае эўраатлянтычныя памкненні Тбілісі.

Сярод іншага Столтэнбэрг падзякаваў Грузіі за ўклад у стабільнасьць чарнаморскага рэгіёну. Генэральны сакратар NATO таксама адзначыў, што ваенны саюз падтрымлівае тэрытарыяльную цэласьць Грузіі ў межах міжнародна прызнаных межаў, уключаючы рэгіёны Абхазіі і Паўднёвай Асэтыі.

Зьвяртаючыся да ўкраінскага прэзыдэнта Пятра Парашэнкі, Столтэнбэрг адзначыў, што ўступленьне Ўкраіны ў NATO зьяўляецца доўгатэрміновай мэтай, і заклікаў працягваць рэформы. Генэральны сакратар Паўночнаатлянтычнага саюзу чарговы раз асудзіў анэксію Крыму Расеяй і заявіў аб падтрымцы сувэрэнітэту Ўкраіны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG