Кіраўнік штабу па выратаваньні дзіцячай футбольнай каманды, якая апынулася разам з трэнэрам у затопленай пячоры на поўначы Тайлянду, паведаміў аб пачатку трэцяй, завяршальнай стадыі апэрацыі па вызваленьні падлеткаў. Пра гэта паведамляюць агенцтвы навін у аўторак.
Ратавальнікі прыступілі да эвакуацыі зь пячоры Кхао Луанг чатырох дзяцей зь мясцовай школьнай футбольнай каманды і іх 25-гадовага трэнэра. Група з 19 вадалазаў накіравалася ў падзямельле ў 10:08 па мясцовым часе.
Былы губэрнатар правінцыі, які кіруе апэрацыяй, паведаміў, што нягледзячы на часам моцны дождж, узровень вады ў пячоры застаецца прымальным для правядзеньня выратавальных работ. У сераду выратавальнікі плянуюць працаваць каля 20 гадзінаў.
У нядзелю ратавальнікам удалося вывесьці зь пячоры чатырох дзяцей, а ў панядзелак — яшчэ чатырох.