Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Выратавана ўжо 8 дзяцей. Апэрацыя ў Тайляндзе, за якой сочыць увесь сьвет


Раніцай у панядзелак ратавальнікі працягнулі апэрацыю па выратаваньні з затопленай пячоры ў Тайляндзе хлопчыкаў-падлеткаў і трэнэра іх футбольнай каманды. За разьвіцьцём гэтай гісторыі назіраюць ва ўсім сьвеце.

На дадзены момант на паверхню ўдалося падняць восем дзяцей, чатырох зь іх сёньня.

Пятага хлопчыка аднесьлі ў машыну хуткай дапамогі і адправілі ў шпіталь гэлікоптэрам, пра ягоны стан пакуль нічога не вядома. Шостага ратавальнікі выцягнулі праз гадзіну пасьля выратаваньня пятага, і толькі што на сушы апынуліся сёмы і восьмы хлопчыкі.

Праўдападобна, апэрацыя ў панядзелак на гэтым будзе спыненая.

У нядзелю ратавальнікі здолелі вывесьці зь пячоры чацьвярых хлопчыкаў. Яны былі адпраўленыя на абсьледаваньне ў гарадзкі шпіталь, але іх стан не выклікае заклапочанасьці ў лекараў.

У пячоры пакуль яшчэ застаюцца пяцёра чалавек: чацьвёра падлеткаў і іх трэнэр.

Што здарылася ў Тайляндзе

23 чэрвеня 12 чальцоў дзіцячай футбольнай каманды ва ўзросьце ад 11 да 16 гадоў і іх трэнэр схаваліся ў пячоры ад дажджоў, але апынуліся ў пастцы: уваход у пячору неўзабаве затапіла з-за ліўняў. Хлопчыкаў удалося знайсьці толькі празь дзевяць дзён.

Уваход у пячору па-ранейшаму знаходзіцца пад вадой. Пры гэтым дажджы ў Тайляндзе працягваюцца, і вада ў пячоры прыбывае: гэта азначае, што выратавальную апэрацыю трэба правесьці ў сьціслыя тэрміны.

Вадалазы на месцы здарэньня
Вадалазы на месцы здарэньня

Якія цяжкасьці ратавальнай апэрацыі

Спачатку ратавальнікі плянавалі зрабіць сьвідравіну і эвакуяваць дзяцей праз звод пячоры. Але адмыслоўцы папярэдзілі, што праца цяжкай тэхнікі можа прывесьці да абвалу пячоры.

Таму выратавальную апэрацыю было вырашана праводзіць пры дапамозе вадалазаў. У ёй, акрамя тайляндцаў, удзельнічаюць амэрыканскія і брытанскія спэцыялісты.

Паводле пляну, кожнае дзіця праз вузкае затопленае «жарало» ва ўмовах нулявой бачнасьці будуць выводзіць двое вадалазаў, адзін зь якіх будзе трымаць балён са сьціснутым паветрам, якім можа дыхаць дзіця.

Падчас выратавальнай апэрацыі ў пячоры ўжо загінуў нырэц. Самарн Куна вяртаўся з гроту, у якім знаходзяцца дзеці, праз затопленыя праходы, калі ў яго скончыўся кісларод, і ён страціў прытомнасьць.

Пячора Тхам Люанг складаецца з вузкіх праходаў, якія вядуць да гроту, яны зноў пераходзяць у вузкія праходы. Усяго яна расьцягнутая на 10 кілямэтраў, яе глыбіня адрозьніваецца. Мяркуецца, што хлопчыкі знаходзяцца на глыбіні ад двух кілямэтраў да 800 мэтраў.

На сёньняшні дзень у мясцовых ратавальнікаў і спэцыялістаў, прыцягнутых з-за мяжы, ёсьць тры пляны па іх выратаваньні: пакінуць дзяцей у пячоры да таго, як узровень вады ўпадзе, знайсьці іншы ўваход у пячору або падняць дзяцей на паверхню неадкладна.​

Чацьвярых падлеткаў выратавалі з затопленай пячоры ў Тайляндзе.
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:00:59 0:00

Амэрыканскі прадпрымальнік і вынаходнік Ілан Маск паведаміў, што стварыў адмысловую капсулу для выратаваньня дзяцей і правёў яе тэсты ў адным з басэйнаў Лос-Анджэлесу. Паводле задумы, у такую капсулу з балёнамі кіслароду будзе зімяшчацца дзіця і затым дастаўляцца вонкі з дапамогай дасіведчаных вадалазаў.

Відэа з выпрабаваньняў ён выклаў у сваім Twitter

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG