Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Белы дом: Санкцыі ЗША застануцца ў сіле, пакуль Расея ня верне Крым


© Shutterstock
© Shutterstock

Прэс-сакратарка Белага дому Сара Сандэрс заявіла, што пазыцыя Злучаных Штатаў адносна расейскай анэксіі ўкраінскага Крыму не зьмянілася. За некалькі дзён да таго прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп казаў, што не выключае прызнаньня Крыму расейскім.

«Мы не прызнаем расейскай спробы анэксаваць Крым, — казала Сара Сандэрс. — Мы пагадзіліся захаваць нязгоду з Расеяй на гэтым кірунку, і нашыя санкцыі супраць Расеі, уведзеныя ў сувязі з Крымам, застануцца ў сіле, пакуль яна ня верне паўвостраў Украіне».

Але яна ня выключыла цалкам, што Дональд Трамп можа прызнаць Крым расейскім на саміце з Уладзімірам Пуціным, заплянаваным на 16 ліпеня. Трамп адносна гэтага казаў у мінулую пятніцу: «Паглядзім». Тым жа словам на тое ж пытаньне адказаў дарадца Белага дому ў нацыянальнай бясьпецы Джон Болтан.

Тым часам прэс-сакратар Пуціна Дзьмітры Пяскоў казаў 2 чэрвеня, што пытаньня прызнаньня Крыму расейскім няма і ня можа быць у парадку дня абмеркаваньняў на міжнароднай арэне, бо «Крым ёсьць неад’емнай часткай Расеі», пры тым, што «Расея адкрытая для дыялёгу і пошуку кампрамісаў».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG