Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расейскі артыст прыляцеў зь Менску ў Кіеў, а яму забаранілі ўезд на тры гады


Двух расейскіх актораў, якія незаконна ўехалі на тэрыторыю Крымскага паўвострава праз Расею, выявілі ўкраінскія памежнікі за мінулыя суткі. Пра гэта гаворыцца на сайце ведамства.

Па зьвестках памежнікаў, адзін зь іх, Барыс Каморзін, прыляцеў у кіеўскі аэрапорт «Жуляны» рэйсам зь Менска, а другога, каскадзёра Сяргея Міхайлава, супрацоўнікі Белгарад-Днястроўскага атрада выявілі на пункце пропуску «Казачы».

Абодва артысты езьдзілі 2015 года ў анэксаваны Крым, цяпер ім забаранілі ўезд ва Ўкраіну на тры гады, заявілі ў Дзяржпагранслужбе.

Па стане на 20 чэрвеня, па інфармацыі ведамства, за незаконныя візыты ў Крым ва Ўкраіну агулам забаронены ўезд 122 замежнікам, 52 асобам адмовілі ў перасячэньні ўкраінскай мяжы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG