Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Палітыка ЗША ў дачыненьні Крыму застаецца нязьменнай, —Дзярждэпартамэнт


Амэрыканскае выданьне BuzzFeed паведаміла, што Дональд Трамп падчас сустрэчы лідэраў «Групы сямі» (G7) у Канадзе заявіў, што Крым зьяўляецца расейскім
Амэрыканскае выданьне BuzzFeed паведаміла, што Дональд Трамп падчас сустрэчы лідэраў «Групы сямі» (G7) у Канадзе заявіў, што Крым зьяўляецца расейскім

У Дзяржаўным дэпартамэнце падкрэсьліваюць нязьменнасьць палітыкі адносна Крыму.

«Мы падтрымліваем тэрытарыяльную цэласнасьць Украіны ў міжнародна прызнаных межах, і наша палітыка ў дачыненьні да Крыму застаецца нязьменнай. Нашы санкцыі — нашы крымскія санкцыі — застануцца ў сіле, пакуль Расея ня спыніць акупацыю і ня верне Крым Украіне», — адказаў прадстаўнік Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША на пытаньне журналіста пра нібыта заявы прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа на саміце «Групы сямі» (G7), што Крым зьяўляецца расейскім.

15 чэрвеня выданьне BuzzFeed News са спасылкай на дзьве крыніцы ў дыпляматычных колах паведаміла, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў лідэрам «Групы сямі», што Крым зьяўляецца расейскім, бо ўсе, хто жыве на паўвостраве, гавораць па-расейску.

У сакавіку 2014 году Расея анэксавала ўкраінскі паўвостраў Крым. Міжнародныя арганізацыі прызналі анэксію Крыму незаконнай і асудзілі дзеяньні Расеі, краіны Захаду ўвялі супраць яе эканамічныя санкцыі. Крэмль адмаўляе анэксію паўвострава і называе гэта «аднаўленьнем гістарычнай справядлівасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG