Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Трамп назваў «непавагу» Пуціна да Абамы прычынай анэксіі Крыма


Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што прычынай анэксіі Крыма сталі адносіны паміж яго папярэднікам Баракам Абамай і прэзыдэнтам Расеі Ўладзімірам Пуціным.

У інтэрвію Fox News кіраўнік Белага дому зьвярнуўся да выданьняў, якія ён назваў «фэйкавымі», і сказаў, што «Абама ўпусьціў Крым, таму што Пуцін не паважаў прэзыдэнта Абаму».

Раней партал Buzzfeed са спасылкай на дзьве дыпляматычныя крыніцы паведаміў, што прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп на саміце G7 ў Канадзе назваў Крым «расейскім», спаслаўшыся на тое, што жыхары паўвострава гавораць на расейскай мове.

У Белым доме ня сталі камэнтаваць сытуацыю, спаслаўшыся на адсутнасьць інфармацыі. Міністар замежных спраў Украіны Павел Клімкін у камэнтары LB.ua выказаў упэўненасьць, што «Трамп ніколі не казаў, што Крым — расейскі». На думку кіраўніка ўкраінскага МЗС, «многія фразы» амэрыканскага прэзыдэнта «падаюцца вырванымі з кантэксту».

У пятніцу пасольства ЗША ў Расеі заявіла, што па-ранейшаму лічыць паўвостраў «часткай Украіны», запэўніўшы, што антырасейскія санкцыі «застануцца ў сіле да той пары, пакуль Расея ня верне Ўкраіне кантроль над паўвостравам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG