Арганізатары прэміі Ежы Гедройця-2018 абвясьцілі поўны сьпіс намінантаў.
Прэтэндаваць на ўдзел у конкурсе маглі кнігі, напісаныя на беларускай мове, у жанрах мастацкай і дакумэнтальнай прозы, выдадзеныя ў папяровым або электронным варыянце паміж 1 студзеня і 31 сьнежня 2017 году. Прыём заявак спынены 31 траўня.
Летась пераможцам стаў аўтар Свабоды Зьміцер Бартосік з кнігай «Жыў у пана верабейка гаварушчы». Сёлета ж за галоўны прыз у 5000 эўра будуць змагацца наступныя аўтары — агулам больш за тры дзясяткі:
- Мікола Адам. «Мястэчка» (Выдавецтва Стрэльбіцкага, Кіеў).
- Алесь Аркуш. «Сядзіба» (Полацкае ляда, Полацак).
- Уладзімер Арлоў. «Танцы над горадам» (Логвінаў, Менск).
- Анатоль Астапенка. «Між сьветам тым і гэтым» (Логвінаў, Менск).
- Альгерд Бахарэвіч. «Сабакі Эўропы» (Логвінаў, Менск).
- Аляксандар I. Бацкель. «Квадратурынавы маёнтак» (Логвінаў, Менск).
- Міхась Булавацкі. «Беларус у Беларусі» (Смаленск, Менск).
- Вольга Гапеева. «(В)ядомыя гісторыі» (Логвінаў, Менск).
- Валеры Гапееў. «Мая мілая ведзьма» (Мастацкая літаратура, Менск).
- Адам Глобус. «Сямʼя» (Мастацкая літаратура, Менск).
- Аліна Длатоўская. «Ген зямлі» (Кнігазбор, Менск).
- Зьміцер Дзядзенка. «Вялікая пралетарская сэксуальная рэвалюцыя» (Янушкевіч, Менск).
- Леанід Дранько-Майсюк. «Натуральны, як лінія небасхілу» (Кнігазбор, Менск).
- Валянцін Дубатоўка. «Чужы» (Кнігазбор, Менск).
- Зінаіда Дудзюк. «Пара высокага сонца» (Альтэрнатыва, Берасьце).
- Міхась Зізюк. «Планктон» (Галіяфы, Менск).
- Зараслава Камінская. «Русалкі клічуць» (Кнігазбор, Менск).
- Ганна Кандрацюк. «Па Прыпяці па Нобель» (Кнігазбор, Менск).
- Віктар Карамазаў. «Пад крыжам» (Кнігазбор, Менск).
- Інэса Курʼян. «Бэзавы бамжак» (Выдавецтва Янушкевіч, Менск).
- Зьміцер Кустоўскі. «Прытулак» (Галіяфы, Менск).
- Максім Кутузаў. «Князь-ваўкалак» (Галіяфы, Менск).
- Ніна Лістота. «Каханьні» (Кнігазбор, Менск).
- Вікенці Мароз. «Перажытае-незабытае» (Галіяфы, Менск).
- Вінцэсь Мудроў. «Забойца анёла» (Кнігазбор, Менск).
- Ганна Севярынец. «Дзень Сьвятога Патрыка» (Рэгістр, Менск).
- Павал Севярынец. «Беларусалім» (ФОП Серадняк Т.К., Днепр, Украіна).
- Франц Сіўко. «Штрыхкоды» (Галіяфы, Менск).
- Аляксандар Тамковіч. «Мазаіка жыцьця» (Медысонт, Менск).
- Анка Упала. «На заснежаны востраў» (Янушкевіч, Менск).
- Ксенія Шталенкова. «Губэрнскі дэтэктыў». Справа аб крывавых дукатах (Кнігазбор, Менск).
- Людміла Шчэрба. «Урбан. М» (Янушкевіч, Менск).
Прэмія Гедройця — найбуйнейшая незалежная літаратурная прэмія Беларусі. Дыплём і чэк уручаецца пачынаючы ад 2012 году за найлепшую кнігу прозы на беларускай мове. Заснавалі прэмію амбасада Польшчы ў Беларусі, Польскі інстытут у Менску, Беларускі ПЭН-цэнтар і Саюз беларускіх пісьменьнікаў.
Папярэднія пераможцы
- Павал Касьцюкевіч з кнігай «Зборная РБ па негалоўных відах спорту» (2012);
- Уладзімер Някляеў з кнігай «Аўтамат з газіроўкай з сыропам і без» (2013);
- Ігар Бабкоў з кнігай «Хвілінка: Тры гісторыі» (2014);
- Віктар Казько з кнігай «Час зьбіраць косьці» (2015);
- Макс Шчур з кнігай «Завяршыць гештальт» (2016);
- Зьміцер Бартосік з кнігай «Быў у пана верабейка гаварушчы» (2017).