Штогадовую літаратурную прэмію імя Францішка Багушэвіча атрымаў Уладзімер Лякін за кнігу «Ліцьвіны ў гвардыі Напалеона».
Кніга распавядае пра ўдзел беларусаў цягам 1807–1815 гадоў у элітных фармаваньнях францускай арміі — гвардыі Напалеона.
Прэмія Багушэвіча традыцыйна ўручаецца ў дзень народзінаў пісьменьніка. Ляўрэатамі прэміі становяцца аўтары найлепшай гістарычнай прозы па вэрсіі Беларускага ПЭН-цэнтру.
Прэмія Францішка Багушэвіча была заснавана Беларускім ПЭН-цэнтрам у 1994 годзе. У розныя гады яе атрымлівалі Ніна Стужынская, Захар Шыбека, Аляксандар Надсан, Алесь Краўцэвіч.