Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Расьцяжку «Свабоду „Хартыі-97“» вывесілі над менскай кальцавой. Фатафакт


Расьцяжка зьявілася на пешаходным мосьце цераз МКАД у раёне Сухарава.

24 студзеня Міністэрства інфармацыі Беларусі выдала распараджэньне заблякаваць у Беларусі сайт Charter97.org.

Паводле афіцыйнай вэрсіі, прычынай блякаваньня «Хартыі» сталі публікацыі, якія могуць «нанесьці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь», артыкулы з пазначэньнем даты і месца яшчэ не дазволеных акцый пратэсту і распаўсюд інфармацыі з рэсурсаў, прызнаных экстрэмісцкімі.

Як казала Свабодзе сузаснавальніца «Беларускага партызана» Сьвятлана Калінкіна, адміністрацыі канкрэтных прычын блякаваньня сайту не растлумачылі: невядома, ці справа ў нейкай навіне, ці ў нейкім камэнтары — проста нейкае «парушэньне закону».

19 красавіка 2018 году Палата прадстаўнікоў ухваліла зьмены ў закон аб СМІ, якія павялічваюць кантроль дзяржавы за мэдыяпрасторай і інтэрнэтам у Беларусі.

«Адбываецца канчатковая зачыстка свабоды слова ў Беларусі». Натальля Радзіна пра блякаваньне сайту «Хартыя-97»

7 прычынаў, чаму немагчыма цалкам заблякаваць «Хартыю» і «Партызан»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG