Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай падараваў Беларусі 125 млн даляраў на тэхнапарк, стадыён і басэйн


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У рамках візыту беларускай дэлегацыі ў Кітай было падпісанае пагадненьне аб тэхніка-эканамічнай дапамозе, паводле якога Беларусь атрымае ад кітайскага ўраду каля 125 млн даляраў, якія ня трэба будзе вяртаць, паведамляе Міністэрства эканомікі.

Паводле пагадненьня, Кітай дасьць 800 млн юаняў на рэалізацыю ў Беларусі праектаў Нацыянальнага футбольнага стадыёну (не «Дынама», а новага каля «Трактара», на 33 тысячы гледачоў), «басэйну міжнароднага стандарту», арэнднага жыльлёвага комплексу і цэнтру супрацы ў Кітайска-беларускім парку «Вялікі камень».

Акрамя таго, падпісанае пагадненьне аб ільготным крэдыце ад Кітаю на праект «высокатэхналягічнага аграпрамысловага комплексу вытворчасьці поўнага цыклю». Гэта крэдыт ужо на другі этап праекту, разам зь першым сума крэдытаў складзе 4,3 млрд юаняў, або каля 671 млн даляраў. Год таму беларускі «Амкадор» ужо атрымаў ад кітайскага Экспартна-імпартнага банку Кітаю крэдыт на суму 192,7 млн на будаўніцтва заводу спэцыяльных машынаў у Калодзішчах.

Крэдыты з хімічным пахам

Мінэканомікі Беларусі і Міністэрства камэрцыі Кітаю падпісалі плян супольнага разьвіцьця краінаў на базе «спалучэньня стратэгічных праграмаў дзьвюх краінаў на сярэдне- і доўгатэрміновыя пэрспэктывы», у якім асноўныя напрамкі — транспарт і лягістыка, ІТ, навука, новыя напрамкі фінансавай супрацы і засваеньне рынкаў трэціх краінаў. Асобны мэмарандум аб разьвіцьці чалавечага патэнцыялу Мінэканомікі падпісала зь Дзяржаўным агенцтвам міжнароднага разьвіцьця і супрацы Кітаю.

10 чэрвеня Аляксандар Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком Кітаю Сі Цьзіньпінам падчас саміту Шанхайскай арганізацыі супрацы. Беларусь і Кітай таксама дамовіліся аб увядзеньні бязьвізавага рэжыму.

«Асаблівыя прыязныя стасункі»

Цягам 2017 году Аляксандар Лукашэнка адсылаў афіцыйныя прывітаньні кіраўніку Кітаю Сі Цзіньпіну ня менш за чатыры разы. Мікалай Лукашэнка віншаваў кітайцаў з Новым годам — сыграў на раялі, размаўляў па-кітайску. У сакавіку Аляксандар Лукашэнка павіншаваў Сі Цзіньпіна зь перавыбраньнем — у іх абодвух цяпер «безьліміт на кіраваньне». Лукашэнка таксама дзякаваў Кітаю за ўзмацненьне беларускага войска.

Лукашэнка ў 2017 годзе сустракаўся з шэрагам кітайскіх чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, у тым ліку ў траўні асабіста зь Сі Цзіньпінам у Пэкіне пасьля форуму «Адзін пояс — адзін шлях», дзе абмяркоўваўся ў тым ліку новы Шаўковы шлях. Да таго Лукашэнка ладзіў у Менску сустрэчу з прадстаўнікамі кітайскіх СМІ. Беларускі прэм’ер прапанаваў Кітаю абвясьціць 2018-ы Годам беларускага турызму, але ці пагадзіліся на гэта ў Кітаі, невядома.

Амбасадар Беларусі ў Кітаі Кірыл Руды заклікаў правільна называць Беларусь па-кітайску: 白罗斯, а не 白俄罗斯.​

«Калі Расея захоча захапіць Беларусь — Кітай ня будзе яе абараняць»

Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі ў Пэкіне
Аляксандар і Мікалай Лукашэнкі ў Пэкіне

Беларусь актыўна гандлюе з Кітаем (больш, чым зь Нямеччынай, Вялікай Брытаніяй і Польшчай, менш толькі за гандаль з Расеяй і Ўкраінай), але прадае мала і купляе шмат: таваразварот склаў у 2017 годзе 2,8 млрд даляраў, што на 22,4% больш за 2016 год, але беларускага экспарту ў гэтым таваразвароце толькі 319 млн даляраў (гэта на 21% меней за 2016 год), астатняе — імпарт. Лукашэнку гэта насьцярожвала.

«Менск-таўн» — кітайскі трамплін у Эўропу. Рэпартаж з будучага кітайскага гораду ў Беларусі

Цягам 2017 году Беларусь пазычыла 306,6 млн даляраў з кітайскіх банкаў, сплаціла Кітаю 245,8 млн па ранейшых пазыках. Пад Менскам будуецца Кітайска-беларускі індустрыяльны парк.

На пачатку 2018 году Аляксандар Лукашэнка падпісаў распараджэньне аб аздараўленьні ў Беларусі 330 кітайскіх дзяцей: у праграме адпачынак у лягеры «Зубраня» і лячэньне ў цэнтры «Ждановічы», а таксама экскурсіі. Такім чынам, паводле прэс-службы Лукашэнкі, дэманструюцца «асаблівыя прыязныя стасункі» Беларусі і Кітаю.

Што дае Беларусі супрацоўніцтва з Кітаем?

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG