Лары Пэйдж, адзін з заснавальнікаў кампаніі Google, інвэставаў у праект лятучага аўтамабіля. Магчыма, менавіта яго гучнае імя дазволіла стартапу так хутка ўстаць на ногі. Некалькі дзён таму патэнцыйныя пакупнікі маглі назіраць новы транспартны сродак у дзеяньні.