Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адвакат: Алег Сянцоў гатовы да сьмерці


Алег Сянцоў.
Алег Сянцоў.

Украінскі рэжысёр Алег Сянцоў, асуджаны ў Расеі за падрыхтоўку тэракту, будзе адмаўляцца ад прымусовага кармленьня і гатовы да сьмерці. Пра гэта паведаміла яго адвакатка Вольга Дінзе на прэс-канфэрэнцыі ў Кіеве, перадае агенцтва УНІАН.

Па словах юрыста, Сянцоў знаходзіцца «на мяжы» і зь ягоным станам «ужо ўсё вельмі дрэнна». На гэтым тыдні будзе вырашацца пытаньне аб прымусовым кармленьні рэжысёра праз кропельніцу ў нос. Дінзе пацьвердзіла, што Сянцоў зьбіраецца галадаць да сьмерці.

Сянцоў заклікаў людзей, якія знаходзяцца на волі, не галадаць у яго падтрымку, а выкарыстоўваць іншыя магчымасьці, каб уплываць на сытуацыю. Пра гэта ў Facebook напісаў ягоны адвакат Дзьмітрый Дінзе.

14 траўня Сянцоў пачаў галадоўку з патрабаваньнем вызваліць з расейскіх турмаў і калёній украінскіх палітвязьняў. Паводле дадзеных праваабаронцаў, у Расеі па палітычных матывах адбываюць пакараньні 64 украінца. Чацьвёра зь іх трымаюць галадоўку — гэта сам Алег Сянцоў, а таксама Аляксандр Кольчанка, Аляксандр Шумкоў і Ўладзімір Балух. Адвакат Дзьмітрый Дінзе распавёў Радыё Свабода, што ў Сянцова могуць адмовіць ныркі.

Украінскі рэжысёр асуджаны ў Расеі па абвінавачваньні ў падрыхтоўцы тэрактаў у анэксаваным Расеяй Крыме. Сянцоў сваю віну не прызнае. Адвакаты і праваабаронцы называюць справу сфабрыкаванай і сьцьвярджаюць, што паказаньняў супраць Сянцова супрацоўнікі ФСБ Расеі дамагліся катаваньнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG