Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Доктар папярэдзіў галадоўніка Сянцова, што хутка могуць адмовіць ныркі


Алег Cянцоў за час галадоўкі страціў каля васьмі кіляграмаў вагі, аднак стан яго здароўе здавальняючы. Гэта паказала сёньняшняе мэдычнае абсьледаваньне ўкраінскага рэжысэра, паведаміў Радыё Свабода ягоны адвакат Дзьмітрый Дзінзэ.

Турэмны лекар пры гэтым папярэдзіў Сянцова аб верагоднай адмове нырак у хуткім часе. У гэтым выпадку рэжысэра перавядуць на прымусовае кармленьне, якое, аднак, зможа падтрымліваць працу яго арганізма не больш за месяц.

Дзінзэ таксама распавёў, што Сянцоў падзякаваў усім, хто яго падтрымлівае. Рэжысэр заявіў, што ня мае намеру спыняць галадоўку, яго мэта — «зрушыць з месца» працэс па абмене зьняволенымі паміж Расіяй і Ўкраінай.

14 траўня Алег Сянцоў абвясьціў бестэрміновую галадоўку з патрабаваньнем вызваліць усіх украінскіх палітвязьняў, якія знаходзяцца ў расейскіх турмах.

Сястра Сянцова: «Алегу ўліваюць літар глюкозы штодня»

Пазьней да яго далучыліся Аляксандар Кольчанка і Аляксандар Шумкоў.

Акрамя таго, у анэксаваным Расеяй Крыме працягвае абвешчанаю ў сакавіку галадоўку ўкраінскі актывіст Уладзімір Балух. Ягоным грамадзкім абаронцам зьяўляецца архіепіскап Клімент.

Алега Сянцова і Аляксандра Кольчанку затрымалі прадстаўнікі расейскіх спэцслужбаў у Крыме ў траўні 2014 году разам зь яшчэ дваімі людзьмі нібы за арганізацыю тэрактаў на паўвостраве. У жніўня 2015 Паўночна-Каўказскі акруговы вайсковы суд у Растове-на-Доне прысудзіў Сянцову 20 гадоў калёніі строгага рэжыму праз абвінавачаньне ў тэрарыстычнай дзейнасьці на тэрыторыі Крыму. Кольчанка атрымаў 10 гадоў калёніі. Абодва віны за сабою не прызналі.

Праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» унёс Сянцова і Кольчанка ў сьпіс палітвязьняў.

Паводле дадзеных Украінскай праваабарончай ініцыятывы Letmypeoplego, цяпер у Расеі затрыманыя або зьняволеныя з палітычных матываў 64 украінцы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG