Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева вырашае, ці браць пад варту Барыса Германа, якога сьледзтва называе арганізатарам замаху на расейскага журналіста Аркадзя Бабчанку.
Увечары 29 траўня зьявіліся паведамленьні, што ў Аркадзя Бабчанку стралялі на парозе ягонай кватэры ў Кіеве. Пазьней паліцыя заявіла, што Бабчанка памёр у карэце хуткай дапамогі.
30 траўня Служба бясьпекі Ўкраіны паведаміла, што Бабачанка жывы, а замах на забойства быў інсцэніроўкай, каб затрымаць арганізатара. Паводле СБУ, забойства Бабчанкі замовілі расейскія спэцслужбы.
Барыс Герман — выканаўчы дырэктар украінска-нямецкага супольнага прадпрыемства «Шмайсер», недзяржаўнага прадпрыемства па вытворчасьці зброі ва Ўкраіне. «Яно мае даўнія вытворчыя адносіны зь Міністэрствам абароны Ўкраіны, сам Барыс вядомы сваёй валянтэрскай дзейнасьцю для патрэб АТА», — напісаў адвакат Германа Яўген Саладко на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.