Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«У нас бясплатныя людзі». Казацкі атаман пра забітых расейскіх наймітаў у Сырыі


Казацкі атаман пра забітых расейскіх наймітаў у Сырыі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:03:11 0:00

Расейскія найміты займаюцца рэйдэрствам і вырашаюць праблемы наймальніка па пераразьмеркаваньні актываў на тэрыторыі іншых дзяржаваў, сказаў у інтэрвію Радыё Свабода Яўгеній Шабаеў, атаман казацкага таварыства «Ховрино», блізкі да шэрагу байцоў, якія ваявалі ў Сырыі. Шабаеў кажа, што наведваў многіх зь іх у шпіталях.

— Тое, што здарылася ў Сірыі, гэта баявыя сутыкненьня або бандыцкія разборкі?

— Гэты дзяльба бізнэсу, якая практыкавалася ў 1990-я ў Расейскай Фэдэрацыі, калі разборкі ладзілі ў цэнтры Масквы — сустракаліся дзьве машыны з аўтаматчыкамі і пачыналі пуляць. Разьвязваліся так эканамічныя працэсы па «Норникель», ці яшчэ недзе. Гэта значыць вырашалі пытаньні бізнэс-структур.

Гэты дзяльба бізнэсу.

Сёньня ўжо ня дзьве машыны з аўтаматчыкамі, а на танках, але толькі яны катаюцца не ў Расейскай Фэдэрацыі, а ў Сырыі, у Лібіі і ў Саудаўскай Арабіі. Дзе заўгодна яны могуць катацца, у Емэне. Дзе атрымліваюць кантракт, там і разьбіраюцца. Гэтыя людзі нікуды не сышлі, яны з гэтых тачанак так званых пераселі ў паважаныя чыноўніцкія кабінэты, але дзейнічаюць дакладна гэтак жа, як дзейнічалі тады.

— Чым у першую чаргу займаюцца расейскія найміты ў Сырыі і ці рэгулярна адбываецца ратацыя кадраў?

— У нас наогул па ўсіх падразьдзяленьнях расейскае войска даўно выйшла з Сырыі. У нас Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін ужо тры разы перамог усіх тэрарыстаў і тры разы вывеў ўсе войскі. Тое, што там адбываецца, база Хмэймім, — гэта бізнэс-праект, і ён да войска, да распрацаванага сцэнару баявых дзеяньняў ня мае ніякага дачыненьня. Там ёсьць бізнэс, бізнэс некалькіх людзей. Гэта Яўгеній Прыгожын і збольшага бізнэс, які арганізаваны даччынымі структурамі таварыша Шайгу, гэта цяперашні міністар абароны.

Гэта чыста бізнэс-структуры, якія ў імгненных мэтах вырашаюць праблемы.

Тое, што яны там вядуць, як яны кансультуюць — натуральна, гэта ідзе, як я мяркую, у поўным кантакце. Але іншая справа, што гэта не баявыя сутыкненьні ў тым разуменьні, як вялася Другая сусьветная вайна, тая ж халодная вайна, калі ішлі кансультацыі, стратэгічныя ацэнкі ў генэральных штабах і гэтак далей. Гэта чыста бізнэс-структуры, якія ў імгненных мэтах вырашаюць праблемы.

Сёньняшнія баявыя сутыкненьні, сёньняшнія дзеяньні, якія адбываюцца на тэрыторыі Сырыйскай рэспублікі, і стаўленьне да іх Расейскай Фэдэрацыі — прынамсі апасродкаваныя. Армія ў гэтым удзелу ў большай ступені не прымае. Гэта бізнэс, які ідзе на будаваньні новай структуры бізнэсу — аналітычнай структуры прыватнай ваеннай кампаніі, якая распаўсюджаная ўжо па ўсім сьвеце. Гэта дае магчымасьць захопліваць гэты бізнэс у амэрыканцаў і ангельцаў, якія ўсё жыцьцё на ім будавалі свае канглямэраты.

Мы выбіваем зь бізнэсу прыватных ваенных кампаній увесь астатні сьвет па адной простай прычыне: у нас бясплатныя людзі, спартанцы, якіх можна выкарыстоўваць як захочаш.

У нас сабекошт вельмі нізкі. Мы выбіваем зь бізнэсу прыватных ваенных кампаній увесь астатні сьвет па адной простай прычыне: у нас бясплатныя людзі, спартанцы, якіх можна выкарыстоўваць як захочаш, жыцьцё чалавечая каштуе 2 мільёны рублёў (каля 64 тысяч беларускіх рублёў), ад 2 да 5 мільёнаў, у залежнасьці ад статусу забітага. Ніякіх сацыяльных забесьпячэньняў няма, у Расеі яны рэабілітацыю не праходзяць.

Мала таго, яны яшчэ і перасьледуюцца ў большай ступені тут. Таму сабекошт такога байца ў дзясяткі разоў ніжэйшы, чым у ЗША. Таму і кошт кантракту, які яны ў Паўднёвым Судане атрымліваюць, у Лібіі і яшчэ недзе, яны, натуральна, канкурэнтаздольныя. Гэты бізнэс, які будаваўся на Сырыі, цяпер разьвіваецца далей.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG