Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Іран выставіў Эўразьвязу ўльтыматум наконт ядзернай угоды


Аятала Алі Хамэнэі
Аятала Алі Хамэнэі

Духоўны лідэр Ірану выставіў Эўропе ўльтыматум наконт ядзернай угоды​. Аятала Алі Хамэнэі назваў сем умоваў. У прыватнасьці, ён запатрабаваў, каб эўрапейскія банкі працягнулі супрацоўніцтва зь Іранам, а краіны ЭЗ гарантавалі экспарт іранскай нафты. Таксама Іран патрабуе ад Эўразьвязу не закранаць на перамовах іранскую ракетную праграму.

Афіцыйны прадстаўнік МЗС Францыі паведаміў, што яны прынялі да ведама ўмовы Ірану. Сёньня канцлерка Нямеччыны і старшыня КНР абмяркоўваюць магчымасьць захаваньня ядзернай зьдзелкі.

«Іран пакідае за сабой права аднавіць ядзерную актыўнасьць, калі эўрапейцы будуць марудзіць з нашымі патрабаваньнямі», — заявіў іранскі духоўны лідэр.

А прэзыдэнт Ірану Хасан Роўхані заявіў, што краіна працягне разьвівацца «як з ЗША, так і бязь іх».

Роўхані мае намер у бліжэйшы час сустрэцца зь лідэрамі Расеі, Кітаю, Вялікай Брытаніі, Нямеччыны і Францыі, каб абмеркаваць працяг пагадненьня па іранскай ядзернай праграме. Іранскі прэзыдэнт лічыць, што з выхадам з пагадненьня, Злучаныя Штаты апынуліся ў міжнароднай ізаляцыі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG