Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Брытанія патрабуе ад Абрамовіча даказаць законнасьць багацьця


Раман Абрамовіч
Раман Абрамовіч

Расейскі алігарх Раман Абрамовіч для атрыманьня новай інвэстыцыйнай візы ў Вялікабрытаніі павінен пацьвердзіць брытанскім уладам, што яго багацьце зароблена законным шляхам. Пра гэта паведамляе брытанская газэта The Telegraph.

Гэтага вымагаюць новыя, больш жорсткія правілы атрыманьня візы. Аднак гэта ня значыць, што ў дачыненьні да Абрамовіча вядзецца расьсьледаваньне, адзначае выданьне.

Раней брытанскія СМІ паведамілі, што Абрамовічу не працягнулі візу інвэстара, якую выдаюць пры ўкладаньні ў эканоміку Брытаніі ад 2 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў. Тэрмін дзеяньня папярэдняй візы Абрамовіча скончыўся ў красавіку. Інфармацыі аб афіцыйнай адмове ў выдачы няма. Праз адсутнасьць візы Абрамовіч ня змог прысутнічаць у мінулую суботу на фінальным матчы Кубка Англіі па футболе. Клюб «Чэлсі», які належыць расейскаму алігарху, абыграў «Манчэстар Юнайтэд».

Напярэдадні на сайце брытанскага парлямэнту быў апублікаваны даклад аб «брудных грошах» з Расеі. Яго аўтары заяўляюць, што выкарыстаньне Лёндану ў якасьці «базы для карупцыйных актываў зьвязаных з Крамлём асоб» цягне наступствы для нацыянальнай бясьпекі Вялікабрытаніі і заклікаюць ўзмацніць інструмэнты фінансавага ціску на кіраўніка Расеі Ўладзіміра Пуціна і яго асяродзьдзе.

Раней кіраўніца Міністэрства ўнутраных спраў Вялікабрытаніі Эмбэр Рад заявіла пра пачатак праверкі сотняў віз, выдадзеных заможным расейцам. Лёндан пайшоў на гэты крок пасьля атручваньня былога супрацоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG